Бабруйск: Супраць блогера Алега Жалнова ўзбудзілі крымінальную справу
Пракуратура Бабруйска распачала крымінальную справу па факце "публічнай абразы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў", па артыкуле 369 КК РБ, - паведамляе прэс-група УУС бабруйскага гарвыканкама.
Крымінальная справа была распачатая 7 лютага бягучага года. Нагодай сталі запісы ў персанальным інтэрнэт-блогу Алега Жалнова. Як адзначае прэс-служба, тут "быў апублікаваны шэраг абразлівых матэрыялаў у адносінах да супрацоўніка міліцыі". Па артыкуле 369 блогеру пагражае пакаранне, ад штрафа да пазбаўлення свабоды на тэрмін да трох год.
Нагадаем, апошнія некалькі месяцаў Алег Жалноў практычна не вылазіць з судоў, яго часта апытваюць міліцыянты, у яго кватэры быў ператрус, сканфіскавана шмат тэхнічных сродкаў. На старэйшага сына блогера, 24-гадовага Аляксея Жалнова, таксама заведзеная крымінальная справа, па артыкуле 364 КК РБ "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў адчыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
Аляксея абвінавачваюць у тым, што ён ударыў па галаве "даішніка" Аляксандра Бутоўскага, падчас восеньскага канфлікта ля будынка ДАІ.