viasna on patreon

Быхаў: Сяргей Антонаў скардзіцца на недобрасумленнасць канкурэнтаў

2014 2014-02-09T17:06:06+0300 2014-02-09T17:06:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў

Пісьменнік і журналіст Сяргей Антонаў

Прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Быхаўскай гарадской выбарчай акрузе №14, сябар Партыі БНФ Сяргей Антонаў кажа пра тое, што чальцы ініцыятыўных груп праўладных прэтэндэнтаў у кандыдаты даводзяць да выбаршчыкаў непраўдзівую інфармацыю.

“Пры зборы подпісаў за сваю кандыдатуру я пастаянна сутыкаюся з тым, што выбаршчыкі мне кажуць пра тое, што, маўляў, “яны ўжо прагаласавалі”, бо падпісаліся за іншага прэтэндэнта ў кандыдаты, - распавядае Сяргей Антонаў. – Прычым гэта не іх асабістае меркаванне. Выбаршчыкі спасылаюцца, што да іх ужо заходзілі сябры ініцыятыўнай групы таго ці іншага з праўладных кандыдатаў, бралі подпіс і папярэджвалі, што за іншых прэтэндэнтаў падпісвацца нельга. Гэта значыць, казалі свядомую няпраўду. Прычым, гэты своеасаблівы прыём выкарыстоўваюць чальцы дзвюх ініцыятыўных груп маіх канкурэнтаў. Пасля іх “тлумачэння” Выбарчага кодэкса вельмі цяжка пераканаць выбаршчыкаў, што гэта няпраўда.

Магу дакладна сказаць, што пра такую “тлумачальную” працу чальцоў ініцыятыўных груп маіх апанентаў мне расказвалі выбаршчыкі ў дзесяці розных кватэрах па вуліцы Грышына ў Быхаве, я для сябе пазначаў нумары гэтых кватэр. Сёння я буду працягваць збор подпісаў на іншых вуліцах і, калі падобныя выпадкі будуць паўтарацца, буду думаць над тым, каб рыхтаваць адпаведную скаргу ў акруговую выбарчую камісію”.

Акрамя ініцыятыўнай групы Сяргея Антонава, у акруговай камісіі Быхаўскай гарадской выбарчай акругі №14 зарэгістраваны ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Магілёўскага аблсавета дырэктара СЗАТ “Белатміт” Барыса Цыпорына, дырэктара ОСП “Грудзінаўскі завод харчовых прадуктаў” (спіртзавода) Віталія Каваленкі і актывісткі “Гавары праўду” Таццяны Буланавай.

Па інфармацыі карэспандэнта “Вясны”, ініцыятыўная група Таццяны Буланавай збор подпісаў выбаршчыкаў не вядзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства