viasna on patreon

Анатоль Лябедзька прадставіў гродзенцам сваю кніжку пра засценкі КДБ (фота)

2014 2014-02-08T09:48:01+0300 2014-02-08T09:48:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodna-liabezka-kniga-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 лютага ў Гродна Анатоль Лябедзька прэзентаваў сваю біяграфічную кніжку “108 дзён і начэй у засценках КДБ”. Лідэр АГП прадставіў свой дзённік палітычнага закладніка, які апісвае па храналогіі кожны дзень зняволення, і адказаў на пытанні прысутных.

Анатоль Лябедзька расказаў таксама пра новую грамадскую кампанію “Сумленная гульня”, якая прымеркавана да чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе ў траўні бягучага года ў Мінску, і скіравана на салідарнасць з палітзняволенымі.

У рамках сустрэчы адбыўся таксама збор сродкаў у падтрымку сем’яў палітвязняў. А мясцовыя праваабаронцы з “Салідарнасці” і “Вясны” арганізавалі падпісанне паштовак палітвязням. Былі падрыхтаваныя партрэты ўсіх адзінаццаці палітычных зняволеных з адрасамі, а таксама розныя паштоўкі для падпісання і адпраўлення іх вязням.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства