viasna on patreon

Мазыр: УВК сфарміравана па прынцыпу «адно прадпрыемства – адна камісія»

2014 2014-02-08T09:41:54+0300 2014-02-08T09:41:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-milicija-na-uchastku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазырскі райвыканкам утварыў участковыя выбарчыя камісіі, прычым абвестка аб паседжанні райвыканкама з’явілася на сайце дзяржаўнага органа літаральна за некалькі гадзін да пачатку паседжання. Прадстаўнікоў партыі «Справядлівы свет», якія вылучалі ў склад УВК 6 сябраў, не папярэдзілі аб даце і часе паседжання. Партыйных вылучэнцаў няма і ў спісах сябраў УВК.

Як паведамляе назіральнік Уладзімір Целяпун, склад УВК з параўнаннем з выбарамі ў ПП НС восенню 2012 года амаль не змяніўся. «Аналіз паказаў, што камісіі ўтвараліся па прынцыпу: “камісія з супрацоўнікаў аднаго прадпрыемства ці ўстановы”. Рабочых у складзе УВК не заўважана, толькі ІТР і служачыя. Узначальваюць камісіі таксама кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў альбо іх намеснікі, якія не трапілі ў спісы на прызначэнне дэпутатамі райсавета. Замест таго, каб займацца працай сваіх прадпрыемстваў, збытам прадукцыі яны будуць забяспечваць яўку сваіх работнікаў на выбарчыя ўчасткі», - пракаментаваў назіральнік.

Ён прывёў як прыклад склад УВК №18. Узначаліць яе дырэктар ААТ «Беларускабель» Дзмітрый Ракаўчук, намеснікам будзе Іван Навіцкі (намеснік дырэктара ААТ па ідэалагічнай рабоце), сакратар – Тамара Капельян (намесніца начальніка аддзела кадраў дадзенага прадпрыемства). Начальнік аддзелу збыту, дамоў і сэрвісу Валянцін Ранчынскі вылучаны ў склад камісіі ад КПБ, маркетолаг прадпрыемства Аксана Шчэрбіна - ад Беларускага саюзу жанчын. «Так і іншыя сябры камісіі вылучаны ад структурных падраздзяленняў ААТ «Беларускабель», - заўважыў Уладзімір Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства