Спатканне Ігара Аліневіча з бацькамі фіксавалася на відэа і аўдыё
https://spring96.org/be/news/68942
2014
2014-02-07T10:32:37+0300
2014-02-07T10:32:37+0300
2014-02-07T10:32:37+0300
be
Кароткае спатканне палітзняволенага Ігара Аліневіча з бацькамі ў Наваполацкай калоніі адміністрацыя калоніі фіксавала на відэа і аўдыё.
Пра гэта новаўвядзенне распавяла маці палітвязняВалянціна Аліневіч, вярнуўшыся ў Менск пасля спаткання:
- Ігар сказаў, што на гэты раз у яго ўзялі подпіс, што яму паведамілі пра вядзенне аўдыё і відэазапісу – гэта ўжо нешта новае ў нашай сітуацыі. Ігар выглядае як звычайна, канешне кожны год і кожны дзень у турме нічога добрага не дадае яму, але ён трымаецца дастаткова мужна.
Валянціна Аліневіч адзначыла, што ў апошні час сын адчувае недахоп інфармацыі, ён стаў атрымліваць нашмат менш газет.
Таксама Ігару Аліневічу не дазваляюць тэлефанаваць. Апошні раз ён здолеў патэлефанаваць у кастрычніку 2013 года.