viasna on patreon

43 участковыя камісіі ў Бярозе створаны за 3 хвіліны

2014 2014-02-06T16:52:51+0300 2014-02-06T16:52:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскі райвыканкам

Бярозаўскі райвыканкам

На паседжанні Бярозаўскага райвыканкама па стварэнні ўчастковых выбарчых камісій у Бярозаўскім раёне створаны 43 камісіі, удзельнікам паседжання былі раздадзеныя спісы ўчастковых камісій. Старшынёй райвыканкама Юрыем Наркевічам была агучана інфармацыя пра тое, хто не можа быць сябрам выбарчых камісій, а начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкаму Віталь Мшар пералічыў, ад якіх партый і аб’яднанняў сталі сябрамі камісій. Гэта прадстаўнікі Белай Русі, БРСМ, саюза ветэранаў, саюза жанчын, фонда міру і г. д.

Па якіх крытэрах і згодна з якімі дакументамі ішоў адбор, колькі жадаючых было стаць сябрамі камісій, сказаць Віталь Мшар адмовіўся. Ён параіў назіральніку Тамары Шчапёткінай напісаць заяву старшыні райвыканкама, і калі той дасць дазвол – такая інфармацыя будзе ёй прадстаўлена. Таксама сказаў, што назіральнік ад слова назіраць, а магчымасць назіраць Шчапёткінай далі.

Тамара Шчапёткіна не змагла нават даведацца, ці сама трапіла ў камісію. Туды яе накіравалі грамадзяне яе ўчастка. Шчапёткіна лічыць, што пры такім падыходзе парушаецце прынцып галоснасці і адкрытасці выбарчага працэсу. Яна вырашыла напісаць заяву на імя старшыні райвыканкаму, каб атрымаць дазвол азнаёміцца з дакументамі па вылучэнні ў камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства