viasna on patreon

“Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі”

2014 2014-02-06T15:14:20+0300 2014-02-06T20:18:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichu-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі,” -- сказала начальнік аддзела аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Аксана Дутчык назіральніку Уладзіміру Вялічкіну, які прысутнічаў на паседжанні адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста падчас фармавання ўчастковых камісій. Гэта прагучала ў адказ на просьбу У.Вялічкіна паказаць дакументы, па якіх вылучалі людзей у камісіі, паколькі на паседжанні нічога пра гэта не гаварылася. У склад участковых камісій было абрана 1 114 чалавек, што гэта за людзі, па якому прынцыпу вылучаліся – засталося невядомым.

На думку Вялічкіна, такая рэакцыя прадстаўніка органа, які фарміруе камісіі, можа азначаць у тым ліку і тое, што гэтых пратаколаў проста няма, таму няма чаго і паказваць.

Уладзімір Вялічкін лічыць, што ў дадзеным выпадку парушаны прынцып галоснасці і адкрытасці выбарчага працэсу, гарантаваны ч.1 арт.13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства