viasna on patreon

Орша: 5 лютага актывісты кампаніі "Гавары праўду" збіралі подпісы на пікеце (фота)

2014 2014-02-06T08:47:52+0300 2014-02-06T08:47:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-zbor-piket-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мэта пікету – збор подпісаў за вылучэнне чатырох кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў з ліку актывістаў кампаніі. Аднак акцыя ператварылася ў абмен думкамі пра выбары паміж дэмакратычнымі актывістамі і мясцовымі жыхарамі.

Аршанцы актыўна знаёміліся з прадстаўнікамі апазіцыі, але былі аднадушныя ў тым, што на выбары яны не пойдуць. З гаворак вынікала, што людзі не вераць у тое, што дэпутатамі змогуць стаць прадстаўнікі дэмакратычных сіл, а не тыя, хто ідзе "ад уладаў". Не вераць яны і ў тое, што іх галасы будуць падлічаныя аб'ектыўна.

З такой самай пазіцыяй мясцовых жыхароў сутыкаліся патэнцыйныя кандыдаты і падчас збору подпісаў па кватэрах.

"Падобна, што 75% прагаласаваўшы на выбарчых участках аніяк не збярэцца, калі толькі людзей не пагоняць галасаваць "гвалтам", -- гаворыць прыхільнік БХД Яўген Анішчанка, які таксама завітаў на пікет да актывістаў з "Гавары праўду". Ён заўважыў і іншыя акалічнасці, якія могуць быць выкарыстаны, калі атрымаецца недахоп галасоў. Прыкладам, на вуліцы Леніна ёсць двухпавярховы шматхватэрны дом, з якога людзей даўно перасялілі. Дом стаіць пусты, але юылыя жыхары дагэтуль лічацца прыпісанымі да бліжэйшага выбарчага ўчастка…

За гадзіну, пакуль пікетоўцы стаялі насупраць гарадскога Дома культуры, ды іх падыходзіла нямала людзей. Але пераважна толькі дзеля таго, каб сказаць некалькі слоў падтрымкі ды выказаць сумнёвы ў перспектыве ўбачыць апазіцыянераў у ліку новаабараных дэпутатаў.

Фота:

1. 2 Удзельнікі і наведнікі на пікеце

3. Пусты дом, у якім нібыта дагэтуль жывуць выбарцы

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства