Рэчыца: актывістаў «Справядлівага свету» не ўключылі ва ўчастковыя камісіі з-за ўзросту, але 19 членаў ветэранскіх арганізацый будуць лічыць бюлетэні
https://spring96.org/be/news/68902
2014
2014-02-06T08:22:52+0300
2014-02-06T08:22:52+0300
2014-02-06T08:22:52+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
4 лютага адбылося паседжанне Рэчыцкага райвыканкаму і Савету дэпутатаў па стварэнню ўчастковых камісій. На паседжанні прысутнічаў назіральнік Валер Пуціцкі. Па яго словах, паседжанне доўжылася каля 15 хвілін, прычым галасавалі не за прозвішчы патэнцыйных сябраў камісій, а за лік людзей ў камісіях.
Ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» прэтэндавалі на месцы ў камісіях восем чалавек, але ніводнага партыйца не ўключылі. «Прычым чыноўнікі патлумачылі сваё рашэнне тым, што сябры «Справядлівага свету» - сталага ўзросту. І пры гэтым у камісіі ўключылі 19 чалавек ад ветэранскіх арганізацый. Відаць, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый – маладога ўзросту», - пракаментаваў Валер Пуціцкі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”