viasna on patreon

Гомель: Уладзімір Сякерка дабіваецца адказу на пытанне: ці быў санкцыянаваны мітынг праўладных камуністаў і БРСМ

2014 2014-02-02T23:06:09+0300 2014-02-02T23:06:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siakierka-ul.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Сякерка. Фота: svaboda.org

Уладзімір Сякерка. Фота: svaboda.org

2 лютага старшыня Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка накіраваў электронны зварот старшыні Гомельскага гарвыканкаму Пятру Кірычэнка. Лідара мясцовых лідараў абурыла, што ён не атрымаў з гарвыканкаму адказу на свой зварот, накіраваны яшчэ 21 лістапада 2013 года, што з'яўляецца парушэннем закону «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Таму палітык патрабуе даць яму адказ – згодна заканадаўству.

У канцы лістапада Уладзімір Сякерка звярнуўся ў гарвыканкам з лістом па наступнай нагодзе. 7 лістапада ў Гомелі прайшоў мітынг, прысвечаны гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. СМІ паведамілі, што арганізатарамі мітынгу з'яўляюцца Гомельская абласная арганізацыя КПБ, грамадскія арганізацыі «Белая Русь» і «БРСМ». У адпаведнасці з артыкуламі 9 і 10 закона «Аб зваротах грамадзян» і з мэтай пераймання вопыту атрымання дазволу гарвыканкаму на правядзенне масавых мерапрыемстваў палітык прасіў гарвыканкам прадставіць яму для азнаямлення наступныя дакументы: заяву ў гарвыканкам ад арганізатараў масавага мерапрыемства, абавязкі па арганізацыі і правядзенню мітынгу, дамовы арганізатараў са спецыяльнымі службамі на медыцынскае абслугоўванне, прыборку тэрыторыі, дакументы, якія сведчаць пра аплату паслуг спецыяльных служб, а таксама дазвол гарвыканкаму на правядзенне дадзенага мерапрыемства.

Адказ на дадзены зварот так і не быў атрыманы за некалькі месяцаў, што вымусіла лідара левых зноў звярнуцца ў выканкам.

Справа ў тым, што згодна рашэння Гомельскага гарвыканкаму «Аб масавых мерапрыемствах», заяўнікі пікетаў і мітынгаў абавязаны заключыць платныя дамовы з камунальнымі службамі – на прыборку тэрыторыі, і з «хуткай» - для аказання медыцынскай дапамогі. Мясцовыя апазіцыянеры, у тым ліку і актывісты партыі левых «Справядлівы свет», ужо на працягу 10 гадоў не могуць атрымаць дазволу на правядзенне ў Гомелі пікетаў і мітынгаў. Гарвыканкам не дае дазволу, спасылаючыся на адсутнасць платных дамоў з камунальнымі службамі і медыкамі. Тыя ж, напрыклад, кіраўніцтва цэнтральнай паліклінікі, адмаўляюцца заключаць дамовы, спасылаючыся на адсутнасць дазволу гарвыканкаму.

Таму Уладзімір Сякерка і хоча высветліць – як іншым палітычным партыям і грамадскім аб'яднанням удаецца заключыць дамовы і атрымаць дазвол уладаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства