viasna on patreon

Баранавічы: “Пенсіі +5%, кошты +15%. Хто памяняе працэнты месцамі?” (фота)

2014 2014-02-02T20:41:44+0300 2014-02-02T20:41:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranav-zbor-podpis-charnavus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Баранавічах на цэнтральным кааператыўным кірмашыбыў арганізаваны першы пікет па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты гарсавета па выбарчай акрузе № 35, сябра Партыі БНФ Мікалая Чарнавуса. Арганізатары пікету вывесілі вялікі чорна-белы плакат: “Пенсіі +5%, кошты +15%. Хто памяняе працэнты месцамі? Не будзь скупым. Падпішыся”.

– Асаблівых праблем са зборам подпісаў у мяне пакуль не было. Маразы паменшыліся, на цэнтральным рынку цяпер больш людзей, і неабыякавыя грамадзяне падпісваюцца. Не ведаю толькі, што будзе, калі здам подпісы на праверку ў тэрытарыяльную выбарчую камісію, – адзначыў грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус.

Іншыя ініцыятыўныя групы выбаршчыкаў таксама працягваюць збор подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты. Адначасова ў працоўных калектывах праходзяць сходы па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Баранавіцкага гарадскога Савета прэтэндэнтаў ад дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый горада Баранавічы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства