viasna on patreon

Фанатаў БАТЭ, якія падтрымалі ўкраінцаў, тэрарызуе міліцыя і КДБ

2014 2014-01-31T12:33:25+0300 2014-01-31T12:33:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bate_majdan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве органы правапарадку абвясцілі сапраўднае паляванне на заўзятараў. Гэта пачалося пасля з'яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі ў падтрымку ўкраінцаў. Людзей пачала «тузаць» міліцыя і КДБ, паведамляе сайт barysau.by.

Аднаму з хлопцаў ўжо далі 5 сутак арышту за тое , што яго, нібыта, апазналі на здымку. І гэта з улікам таго, што ўсе абліччы на фатаграфіі зафарбаваныя і па ёй немагчыма ўсталяваць асобу чалавека. Пасля таго як барысаўца ў сераду ўвечары запрасілі на гутарку ў міліцыю, дадому ён ужо не патрапіў. А ў чацвер адбыўся закрыты суд, на якім заўзятару БАТЭ і абвясцілі прысуд за «парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацыяў, пікетаванняў...»

Гэтак жа варта адзначыць, што людзей тэрарызуюць званкамі сваякам і сябрам, пры гэтым не дасылаючы нікому позваў.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства