viasna on patreon

«Правы чалавека «на пальцах» у Магілёве: пра правы чалавека і абарону грамадскіх інтарэсаў

2014 2014-01-31T10:19:31+0300 2014-01-31T10:19:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dw_hrf_mahiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Семінар "Правы чалавека "на пальцах"  у Магілёве ў 2013 годзе.

Семінар "Правы чалавека "на пальцах" у Магілёве ў 2013 годзе.

Для ўсіх ахвочых разабрацца, што такое «правы чалавека» і што рабіць з гэтымі ведамі, а можа і ўключыцца ў працу па іх абароне, запрашаем на семінар 8 лютага з 11.00 да 18.00, субота ў Магілёве!

Падавайце заяўкі да 6 лютага, 23.00 ўключна! Колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

Першая частка семінара - гэта Уводны курс па Правах Чалавека Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў: 2 гадзіны інтэрактыўнага семінара пра гісторыю і ідэі, на якіх заснаваныя Правы Чалавека, выкладзеныя максімальна даступнай мовай.

Другая частка - інтэрактыўная лекцыя пра дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў: дыскусія на тэму "Што такое грамадскі інтарэс і пры якіх абставінах трэба станавіцца на яго абарону".

Таксама мы пагаворым пра прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, большасці і меншасці, талерантнасці, свабодзе, і пра тое, што правы чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Дзе і калі пройдзе?

Семінар пройдзе ў Магілёве8 лютага 2014 г. (субота)прыблізна з 11.00 да 18.00 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак - 6лютага 2014 года, 23.00 ўключна.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

«Правы Чалавека «на пальцах» - сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства