viasna on patreon

Маці і бабуля Яўгена Васьковіча наведалі яго ў турме

2014 2014-01-30T18:18:51+0300 2014-01-30T18:18:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Пра візіт у магілёўскую турму №4, дзе адбывае сямігадовы тэрмін яе сын Яўген, Рушання Васьковіч распавядае нешматслоўна.

-Самі разумееце, як праходзяць такія спатканні, праз шкло, праз слухаўку, гэта замінае размаўляць адкрыта, - кажа Рушання Васьковіч. - Але Жэня ўвесь час шчыра, ад душы пасміхаўся, як і ў тыя часы, калі быў на свабодзе. Схуднеў троху, але ён жа заўсёды быў танклявы, таму казаць пра вялікую страту вагі не выпадае. Натуральна, бачна, што яму не хапае сонца, вітамінаў, як любому чалавеку за кратамі.

Маці Яўгена кажа, што праблема з выпіскай газет застаецца для сына актуальнай.

-Начальнік турмы параіў яму з асабістага рахунка аплочваць газеты, выпісваць іх наўпрост. То бок, ідуць яму насустрач. А чаму ён так шмат часу праводзіць у ШІЗА, не магу сказаць, Жэня не расказвае пра гэта. Ён шмат кажа пра сяброў, усіх памятае, усім дзякуе за падтрымку, - дадае Рушання Васьковіч.

Разам з маці, Яўгена наведала бабуля - Тамара Васьковіч. Спатканне доўжылася каля двух гадзін.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства