viasna on patreon

Брэст: міліцыя спрабавала сарваць пікет па збору подпісаў

2014 2014-01-30T17:17:06+0300 2014-01-30T17:17:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-piket-zbor-podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі кааліцыі “Талака”, у якую ўваходзяць сябры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, арганізацыі “Маладая Беларусь” ды іншых арганізацый, 30 студзеня ладзілі ў Брэсце першую сумесную акцыю падчас цяперашняй выбарчай кампаніі.

Месцам правядзення пікета была пляцоўка каля цэнтральнага ўнівермага з боку вуліцы 17 верасня, а для ўдзелу ў мерапрыемстве Брэст наведаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. З улікам марознага надвор’я збор подпісаў адбываўся даволі жвава, прычым жыхарам горада прапанавалі пакінуць свае подпісы не толькі за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, але і за скасаванне аўтамабільнага падатку.

Падчас пікета да яго ўдзельнікаў падыйшлі супрацоўнікі Ленінскага РАУС Брэста і спрабавалі абвінаваціць у парушэнні заканадаўства, бо акцыя адбываецца ў забароненым    

месцы – на праспекце Машэрава. У адказ прадстаўнікі дэмакратычных партый заявілі, што ведаюць пра рашэнне гарадскіх уладаў наконт месцаў, дзе нельга ладзіць пікеты дзеля збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Аднак, паводле апазіцыянераў, гэты пікет адбываецца не на праспекце Машэрава, што трапіў у лік “забароненых”, а на вуліцы 17 верасня, якая знаходзіцца побач, і ў рашэнні гарвыканкама не ўзгадваецца.

У выніку міліцыянты перапісалі пашпартныя дадзеныя некаторых удзельнікаў мерапрыемства (у тым ліку Анатоля Лябедзькі, кіраўніка брэсцкай суполкі АГП Уладзіміра Вуека, актывіста Юрыя Жыдовіча) і пакінулі месца правядзення пікета без складання пратаколаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства