Бабруйск: Віктара Бузінаева выклікаюць у міліцыю
https://spring96.org/be/news/68758
2014
2014-01-30T14:29:22+0300
2014-01-30T14:29:22+0300
2014-01-30T14:29:22+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў паведаміў, што атрымаў тэлефоннае запрашэнне на сустрэчу, якая мусіць адбыцца ў УУС.
-Я ў ад'ездзе, таму змагу патрапіць на сустрэчу толькі заўтра. Параіў супрацоўніку міліцыі ўсё ж прынесці мне позву па месцы жыхарства, як таго патрабуе закон, - кажа Віктар Бузінаеў. - На жаль, я не запомніў прозвішча міліцыянта. Ён не сказаў, аб чым будзе ісці размова, але падкрэсліў што яна вельмі важная для мяне.