viasna on patreon

Жыхар Бярозаўшчыны, свінаферму якога знішчылі, шукае справядлівасці ў Брэсцкім аблвыканкаме

2014 2014-01-30T14:26:13+0300 2014-01-30T14:26:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-alihver.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Аліхвер, па якім ў жніўні 2013 катком прайшлася свіная вайна, задае ўладам пытанне: па якіх законах былі знішчаны свінні ў 17 вёсках Бярозаўскага раёна, што трапілі ў 5-цікіламетровую зону ад 2 невялікіх дзяржаўных свінаферм да 29 жніўня 2013 года?

Не атрымаўшы адказу на гэта пытанне ў райвыканкаме, Аляксандр звярнуўся ў аблвыканкам. Але адтуль атрымаў адказ, што Бярозаўскі райвыканкам усё рабіў па закону.

Аказваецца, што ніхто прымусова свіней не забіраў. Людзі самі добраахвотна пісалі заявы.

Выходзіць, не было пагроз з боку ўладаў у мясцовай газеце “Маяк”, у развешаных па ўсіх вёсках аб’явах, дзе пісалі пра тое, што хто не пагодзіцца знішчаць свіней да 15 жніўня, будуць пакараны штрафамі, крымінальным пераследам і “изъятием свиней совмесно с сотрудниками РОВД без выплаты компенсации”.

На пытанне: чаму прымушалі вяскоўцаў пісаць заявы, у выканкаме заявілі: для разліку сумы кампенсацыі. У той час, калі закон гаворыць, што асновай для разліку і выплаты кампенсацыі з’яўляецца акт забірання свіней.

Яшчэ пытанне: чаму пасля выхаду Пастановы Саўміна ад 29 жніўня 2013 г. №758, дзе быў дадзены дазвол на знішчэнне свіней у 5-кіламетровай зоне ад дзяржаўных свінакомплексаў і свінафермаў, бярозаўскія ўлады перасталі іх знішчаць? Тады адказалі Аліхверу: ужо пагрозы афрыканскай чумы няма, знішчай сваіх свіней сам, кампенсацыі не атрымаеш. Да гэтага часу фактычна ўжо знішчылі ягоную свінаферму ў 200 галоў: адабралі даведку на вядзенне дапаможнай гаспадаркі, падключылі падаткавую, пракуратуру, Аказалася, што ўсе ранейшыя дазволы райвыканкаму на вядзенне гаспадаркі апынуліся несапраўднымі.

Па словах Аляксандра, у любым выпадку ён будзе дамагацца справядлівасці і законнасці. Таму ён паўторна звярнуўся ў Брэсцкі аблвыканкам, дзе паставіў канкрэтныя пытанні і запатрабаваў на іх такія ж канкрэтныя адказы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства