Жодзіна: камісія не дазваляе назіральніку азнаёміцца з афіцыйнымі дакументамі
https://spring96.org/be/news/68691
2014
2014-01-27T11:54:44+0300
2014-01-27T11:54:44+0300
2014-01-27T11:54:44+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-afanasenkau-belaja-rus.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На трэцім паседжанні Жодзінскага выбаркаму, якое праходзіла 17 студзеня, кіраўніцтва камісіі ставіла пытанне аб вынясенні папярэджаньня назіральніку Аляксею Лапіцкаму.
Праваабаронцу абвінавацілі ў "перашкодах працы камісіі" ды
"падачы ілжывай інфармацыі ў СМІ".
Большасць сябраў камісіі (11 чалвек з 12) ўхвалілі прапанову аб вынясенні папярэджання.
Старшыня гарвыбаркаму Сяргей Афанасенкаў заявіў, што Лапіцкі атрымае адпаведную выпіску з пратаколу. Аднак пасля паседжання адмовіўся выдаваць дакумент, а прынятае рашэнне назваў "вусным зваротам да ўвагі назіральніка".
У сувязі з гэтым 20 студзеня Аляксей Лапіцкі пісьмова зврянуўся ў ГВК. 22 студзеня ён атрымаў адказ (гл.фота), з якога вынікае, што на паседжанні камісія такім чынам проста "звярнула ўвагу на неабходнасць строгага выканання правоў і абавязкаў назіральніка, якія прадугледжаныя ч. 5 і 6 арт.13 Выбарчага кодэксу".
Такім чынам, камісія ўпарта адмаўляе назіральніку ў азнаямленні з афіцыйнымі дакументамі. Па меркаванні старшыні камісіі, вылучаны грамадзянамі назіральнік "мае права знаёміцца толькі з тымі дакументамі выбарчай камісіі, якія ўжо апублікаваныя ў афіцыйнай прэсе". Такой пазіцыі прытрымліваецца і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, пра што яна заявіла ў газеце "Мінская праўда" (ад 14.01.2014 г.).