viasna on patreon

Камітэт па абароне журналістаў: Нападзенне на журналістаў пад час пратэстаў ва Украіне

2014 2014-01-23T13:46:05+0300 2014-01-23T13:46:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cpj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Камітэт па абароне журналістаў

Камітэт па абароне журналістаў

Тысячы грамадзян Украіны сабраліся на цэнтральнай плошчы Кіева ў знак пратэсту супраць драконаўскіх законапраектаў, якія, разам з іншымі захадамі, забараняюць публічныя пратэсты, уводзяць крымінальную адказнасць за паклёп і абмяжоўваюць свабоду слова ў Інтэрнэце. Папраўкі таксама уводзяць патрабаванне да НДА, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, рэгістравацца ў якасці "замежных агентаў", і абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі. Як паведамляюць СМІ, законапраект быў тэрмінова ўхвалены парламентам цягам двух дзён, пасля чаго прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў яго ў пятніцу.

Пратэсты перараслі ў гвалт у нядзелю пасля таго, як людзі ў натоўпе закідалі міліцыю камянямі і бутэлькамі з запальнай сумессю. У выніку гвалту пацярпелі прынамсі 42 мясцовыя і замежныя журналісты, у большасці выпадкаў ад шумавых гранат і гумовых куляў, паведамляе кіеўскі Інстытут масавай інфармацыі. Некаторыя з журналістаў атрымалі раненні ў вочы ці ногі, а некаторыя паведамілі, што яны былі збітыя. Большасць журналістаў назвалі ў якасці нападнікаў афіцэраў украінскага падраздзялення міліцыі “Беркут”.

Прынамсі два журналісты ўкраінскай службы Радыё Свабода паведамілі, што супрацоўнікі міліцыі праігнаравалі іх камізэлькі і пасведчанні з надпісам "Прэса", на кароткі час затрымалі і збілі іх кулакамі і дубінкамі.

"Журналісты ва Украіне сталі ахвярамі нападзення на вуліцы і ў парламенце," — сказаў намеснік дырэктара Камітэта па абароне журналістаў Роберт Махоні. “Мы шкадуем аб нападзе на рэпарцёраў, якія асвятляюць пратэсты ў Кіеве, і заклікаем сілы бяспекі паважаць права журналістаў працаваць у бяспецы. Мы таксама заклікаем урад адмяніць законы, якія ўводзяць ва Украіне адно з самых рэпрэсіўных заканадаўстваў аб СМІ ў Еўропе".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства