viasna on patreon

Праект закона аб Альтэрнатыўнай грамадзянскай службе адкліканы з парламента

2014 2014-01-22T13:12:17+0300 2014-01-22T13:12:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/civil-service.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Права на альтэрнатыўную грамадзянскую службу замацавана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь (арт.57). Прайшло амаль 20 год, аднак закона аб АГС дагэтуль не існуе. Канстытуцыйны суд двойчы ўказваў на гэтыя абставіны.

 

У канцы 2013 года законапраект паступіў на разгляд у парламент, дакумент быў апублікаваны на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала pravo.by.

Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу, што праект закона распрацоўваўся ў "сакрэтным рэжыме", пад грыфам "Для службовага карыстання". 

20 студзеня, па інфармацыі Алены Танкачовай, законапраект быў адкліканы з парламента.

- Як аказалася, у снежні законапраект сапраўды быў унесены ў парламент распрацоўшчыкам - Саветам міністраў, апублікаваны і тут жа адкліканы Саветам міністраў з парламента, - пракаментавала Танкачова інфармацыйнай службе "ЕўраБеларусь". - Адказнай камісіяй парламента па далейшай працы над законапраектам павінна была быць Камісія Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, і спецыялісты гэтай камісіі пацвердзілі, што законапраект фактычна не знаходзіўся ў парламенце. У дэпутатаў літаральна не было часу для змястоўнай працы з ім - законапраект прыйшоў у Палату прадстаўнікоў і тут жа быў адкліканы. На серыю пытанняў, а менавіта: па якіх прычынах быў адкліканы законапраект, для якіх далейшых дзеянняў, адказ мне даць адмовіліся, прапанаваўшы звярнуцца непасрэдна да суб'екта , які займаўся адкліканнем законапраекта. Я звязалася з супрацоўнікамі Савета міністраў і па той інфармацыі, якую ўдалося атрымаць, законапраект сапраўды адкліканы, і, як мяне запэўнілі, адкліканы па тэхнічных прычынах. Па словах супрацоўнікаў Саўміна, у бліжэйшы час гэтыя прычыны будуць ліквідаваны, а законапраект будзе вернуты ў парламент для наступнай фазы свайго разгляду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства