viasna on patreon

Пракуратура афіцыйна папярэдзіла старшыню абласной камісіі

2014 2014-01-21T12:03:24+0300 2014-01-21T12:03:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-pavel-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

Пракуратура горада Віцебска вынесла афіцыйнае папярэджанне старшыні Віцебскай абласной выбарчай камісіі за парушэнне тэрмінаў разгляду скаргі назіральніка Паўла Левінава.

Група грамадзян вылучыла прадстаўніка БХК у Віцебску Паўла Левінава ў якасці назіральніка пры Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Праваабаронцу спачатку акрэдытавалі ў якасці назіральніка (27 снежня2013), а затым пазбавілі гэтай акрэдытацыі (30 снежня). Справа ў тым, што адзін з грамадзян падпісаўся за Левінава, знаходзячыся ў бальніцы. Камісія гэты подпіс палічыла несапраўдным, хоць грамадзянін пасля пісьмова пацвердзіў, што подпіс ставіў асабіста.

Левінаў з такім рашэннем не пагадзіўся і пачаў абскардзіць яго:

4 студзеня 2014 года ён падаў скаргу ў Віцебскую абласную выбарчую камісію. Выбарчым кодэксам краіны устаноўлены максімальны тэрмін разгляду зваротаў - дзесяць дзён. Так што скарга Левінава павінна была быць разгледжана не пазней за 13 студзеня 2014 года. Але пасяджэнне па пытанні разгляду скаргі праваабаронцы было склікана і праведзена старшынёй Віцебскай абласной выбарчай камісіяй Хомай Д.Л. толькі 14 студзеня 2014 года.

Левінаў вырашыў, што парушэнне закона не можа быць пакінута па-за ўвагай і звярнуўся ў пракуратуру з просьбай прымяніць да Хомы Л.Д. меры пракурорскага рэагавання за парушэнне ім дзеючага выбарчага заканадаўства краіны.

Па звароце праваабаронцы правялі праверку, усталявалі факт парушэння заканадаўства аб выбарах з боку Хомы Д.Л., у «сувязі з чым апошняму было абвешчана папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона» .

Сам жа Павел Левінаў акрэдытаваны ў назіральнікі зноўку.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства