viasna on patreon

ЦВК перагледзіць рашэнне аб рэгістрацыі дзвюх ініцыятыўных груп

2014 2014-01-20T20:12:29+0300 2014-01-20T20:12:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 студзеня грамадскі актывіст з Варнянаў Мікалай Уласевіч атрымаў тэлефонаграму з Цэнтрвыбаркаму. У ёй паведамляецца, што 21-га студзеня а 12-й гадзіне адбудзецца паседжанне ЦВК на якім будзе перагледжана рашэнне Астравецкай раённай камісіі аб рэгістрацыі дзвюх ініцыятыўных груп Уласевіча па збору подпісаў на вылучэнне ў раённы савет.  

   Мікалай Уласевіч здзіўляецца таму факту, што рашэнне маецца прымаць Цэнтрвыбаркам, “пераскочыўшы” Гарадзенскую абласную выбарчую камісію. Астравецкая раённая камісія зарэгістравала дзве ініцыятыўныя групы Уласевіча па збору подпісаў для вылучэння ў раённы савет па 3-й і 15-й акрузе. Уласевіч ужо атрымаў усе пасведчанні на сяброў сваіх ініцыятыўных груп, але цяпер невядома ці змогуць яны весці збор подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства