Затрыманы рэдактар “Віцебскага кур’ера” Алег Баршчэўскі (аднаўляецца)
https://spring96.org/be/news/68559
2014
2014-01-20T14:13:04+0300
2014-01-20T14:13:04+0300
2014-01-20T15:44:20+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vicebski_kurier.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Віцебску апоўдні 20 студзеня затрыманы рэдактар газеты “Віцебскі кур’ер” Алег Баршчэўскі. Зараз ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе горада. Прычына затрымання – нібыта несапраўднае вадзецельскае пасведчанне.
Як паведаміла па тэлефоне Вольга Карач, якая таксама знаходзіцца ў РАУСе, спыніў аўтамабіль і затрымліваў журналіста супрацоўнік ДАІ Ігар Сяргеевіч Артамонаў.
Праз некалькі гадзін Алег Баршчэўскі быў адпушчаны з Кастрычніцкага РАУС Віцебску. Перад тым, як яго адпускаць, прывезлі жанчыну з падатковай інспекцыі Першамайскага раёна горада, якая ўзяла з яго абавязацельства з'явіцца і здаць падатковую дэкларацыю. Пра гэта паведаміла ў facebook Вольга Карач.