У Жодзіне - 10 ініцыятыўных груп на 36 выбарчых акругах
https://spring96.org/be/news/68548
2014
2014-01-20T11:45:15+0300
2014-01-20T11:45:15+0300
2014-01-20T11:47:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/695mimg_3355.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
17 студзеня на трэцім паседжанні былі задаволеныя яшчэ чатыры заявы ад ініцыятыўных груп.
Апроч таго, на паседжанні разглядалася пытанне аб вынясенні папярэджання незалежнаму назіральніку Аляксею Лапіцкаму.
Назіральніка абвінавачвалі ў перашкодзе ў працы камісіі і падачы хлуслівай інфармацыі ў СМІ пра дзейнасць Жодзінскага гарвыбаркаму.
У якасці пацверджання абвінавачвання намеснік старшыні камісіі Уладзімір Цыёлта зачытаў прысутным два артыкулы, размешчаныя на сайце ПЦ "Вясна" - "У Жодзіне яшчэ чатыры ініцыятыўныя групы падалі заявы на рэгістрацыю" і "Жодзіна: Гарадская выбарчая камісія працуе пад кіраўніцтвам гарвыканкаму".
За вынясенне папярэджання назіральніку прагаласавала 11 з 12 сябраў камісіі. Пры гэтым Лапіцкаму адмовіліся прадаставіць выпіску з пратакола, з якой ён бы мог аспрэчыць рашэнне камісіі. Назіральнік збіраецца звярнуцца з пісьмовым зваротам у камісію, каб мець на руках дакументы, датычныя вынясення папярэджання.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"