viasna on patreon

Брэсцкім Хрысціянскім Дэмакратам канчаткова адмовілі ў рэгістрацыі

2014 2014-01-20T10:44:40+0300 2014-01-20T10:44:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd4.jpg

Асветніцкаму грамадскаму аб'яднанню "Брэсцкія Хрысціянскія Дэмакраты" канчаткоова адмовілі ў рэгістрацыі. Аб гэтым гаворыцца ў адказе начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама Каліноўскага старшыне АГА "БХД" Змітру Шурхаю.

Галоўная прычына адмовы ў тым, што паводле слоўніка расейскай мовы "слова "хрысціянства" пазначае адну з сусветных рэлігій", а "слова "дэмакрат" значыць прыхільнік дэмакратыі, сябар дэмакратычнай партыі". А значыць, заяўляюць чыноўнікі, АГА БХД плануе займмацца рэлігійнай і палітычнай дзейнасцю.

"Адпаведна назва аб'яднання асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Брэсцкія Хрысціяніскія Дэмакраты" не адпавядае і супярэчыць артыкулу 1 Закона ("Аб грамадскіх аб'яднаннях" - рэд.)", - гаворыцца ў адказе.

Цікава, што ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя і дзенічаюць такія грамадскія арганізацыі, як, напрыклад, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Бацькі і настаўнікі - за адраджэнне праваслаўнай адукацыі", Грамадскае аб'яднанне хрысціян-вайскоўцаў «Вера і доблесць», Міжнародная дабрачынная грамадская арганізацыя "Сацыяльна-хрысціянскія службы "ТОS-Вайсрусланд", Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх жанчын", у назве якіх прысутнічае слова хрысціянскі і праваслаўны, а таксама як, напрыклад, Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "За Саюз і камуністычную партыю Саюза", у назве якога пазначаная канрэтная палітычная ідэалогія і канкрэтныя палітычныя мэты - адраджэнне СССР. Нягледзячы на гэта, падобныя арганізацыі ў Беларусі зарэгістраваныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства