viasna on patreon

У Магілёве зарэгістравана 41 ініцыятыўная група вылучэнцаў у дэпутаты

2014 2014-01-15T15:36:02+0300 2014-01-15T15:36:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/registr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская гарадская выбарчая камісія зарэгістравала ўсе ініцыятыўныя групы кандыдатаў у кандыдаты ў дэпутаты, якія пажадалі вылучыць свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў.

Вядома, што зарэгістравана шэраг ініцыятыўных груп сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Партыі БНФ, кампаніі “Гавары праўду”, аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу, а таксама аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя”.

Праваабаронца Барыс Бухель, які прысутнічаў на пасяджэнні гарадской выбарчай камісіі, адзначае, што пасяджэнне прайшло вельмі хутка.

“Члены гарадской выбарчай камісіі сказалі, што з пададзенымі дакументамі яны ўжо знаёмы, парушэнняў пры падачы дакументаў не было выяўлена, і за рэгістрацыю ініцыятыўных груп яны галасавалі спісам. Гэта першая партыя рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Наступнае пасяджэнне па рэгістрацыі ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у дэпутаты адбудзецца 17 студзеня ў 17-00”, - гаворыць Барыс Бухель.

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і Аб’яднанай грамадзянскай партыі адмовіліся вылучаць сваіх прадстаўнікоў у гарсавет шляхам збору подпісаў. Чакаецца, што яны вылучаць сваіх кандыдатаў ад партый.

Нагадаем, што 16 студзеня 2014 года сканчваецца тэрмін падачы заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп шляхам збору подпісаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства