28 студзеня - разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Парфянкова
https://spring96.org/be/news/68446
2014
2014-01-14T14:59:40+0300
2014-01-14T14:59:40+0300
2014-01-14T15:30:08+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 мая 2012 г. судом Першамайскага раёна г. Мінска Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь (за парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду, устаноўленага судом).
5 снежня 2013 г. суд Першамайскага р-на г. Мінска паўторна асудзіў Васіля Парфянкова па арт. 421 КК Рэспублікі Беларусь на адзін год пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ва ўмовах калоніі строгага рэжыму.
Зараз Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА, адкуль, паводле папярэдніх звестак, яго збіраюцца перавезці ў калонію ў Горках.
Разгляд касацыйнай скаргі па справе Парфянкова адбудзецца ў Мінскім гарадскім судзе, 28 студзеня, у 10.00.