viasna on patreon

Мікалаю Аўтуховічу затрымліваюць медыцынскую перадачу

2014 2014-01-09T13:18:58+0300 2014-01-09T13:18:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Мікалай Аўтуховіч. Фота Юліі Дарашкевіч

Па словах Лідзіі Аўтуховіч, 15 снежня яна адправіла сыну неабходныя лекі. Аднак 26 снежня ад яго прыйшоў ліст, што медыкаменты яму не перадалі. "Пасылка з Ваўкавыску да Гродна ідзе максімум два дні, - кажа маці палітвязня. - Таму я вельмі хвалююся, чаму яму затрымліваюць бандэроль. І дагэтуль не маю інфармацыю, ці дайшла яна ўсё ж да яго".

Суразмоўца дадала, што за час знаходжання ў турме ў Мікалая ўзмацніліся старыя хваробы - болі ў спіне, праблемы з зубам; і дадалі новыя - павышаны цукар у крыві.

"Сказваецца нервовая абстаноўка, няякаснае харчаванне," - лічыць спадарыня Лідзія.

Сам Мікалай, нягледзячы на складаныя ўмовы ўтрымання, трымаецца бадзёра і ў сваіх лістах адзначае, што годна вытрымае гэта выпрабаванне.

Маці палітвязня паведаміла, што ён працягвае вучыць за кратамі беларускую і англійскую мову, вядзе актыўнае ліставанне. "Больш як 80 чалавек яму стала пішуць, - адзначае суразмоўца. - Найбольш карэспандэнцыі прыходзіць з Мінску, але ёсць лісты і з Еўропы, Амерыкі, Расіі, Канады. Падтрымка ад людзей яму вельмі моцна дапамагае перажыць несправядлівае пакаранне".

У сваіх лістах Мікалай Аўтуховіч цікавіцца актуальнымі пытаннямі - увядзенне падатку на аўтамабілі, прыняцце бюджэта на 2014 год, пратэстныя акцыі ва Украіне.

Нагадаем, прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч адбывае пакаранне ў гродзенскай турме №1. Яго пакаралі пазбаўленне волі на 5 гадоў і 2 месяцы нібыта за захаванне пяці патронаў. Вызваленне палітвязня чакаецца сёлета, 8 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства