viasna on patreon

Салігорскія ўлады забаранілі мітынг супраць падатку на аўто

2013 2013-12-30T06:35:37+0300 2013-12-30T06:35:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stop-padatakk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам забараніў правядзенне мітынгу супраць падатку на аўто на мясцовым стадыёне “Будаўнік”.

Паводле выканкамаўскіх ідэолагаў, якія займаліся падрыхтоўкай адказу на заяву, арганізатары масавага мерапрыемства пазначылі недастатакова захадаў па ахове грамадскага парадку, забеспячэнні медыцынскім абслугоўваннем падчас правядзення мітынгу і прыборцы тэрыторыі пасля мерапрыемства.

Адказ чыноўнікаў ініцыятары мерапрыемства называюць некампетэнтным і супрацьпраўным. Па-першае, па незразумелых прычынах ідэолагі пішуць пра забарону пікетавання, хоць у заяўцы на мерапрыемства вялася гаворка пра мітынг на 200 чалавек. Па-другое, просьбу аб ускладанні абавязкаў па ахове парадку, медыцынскім абслугоўванні і ўборцы тэрыторыі на органы мясцовай улады цяжка назваць недастатковымі, бо гэта звычайная сусветная практыка і наўпроставы абавязак дзяржавы.

Зрэшты, арганізатары мерапрыемства канчатковае рашэнне аб магчымым абскарджванні забароны на праведзенне мітынгу пакуль не прынялі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства