viasna on patreon

Прэвентыўны арышт напярэдадні акцыі "Стоп падатак"

2013 2013-12-27T15:12:00+0300 2013-12-27T15:20:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Дзмітрый Паліенка

Актывіст Дзмітрый Паліенка

26 снежня ў Мінску быў затрыманы актывіст Нацыянал-Бальшавіцкай Партыі Дзмітрый Паліенка.  Затрыманне адбылося каля 16.00 прама на прахадной завода МАЗ, дзе ён працуе. Актывіста даставілі ў РУУС Заводскага раёна і склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП за “дробнае хуліганства”.

Судзілі актывіста 27 снежня. Суддзя Заводскага раёна  Анастасія Осіпчык пакарала Паліенку 15 суткамі адміністратыўнага арышту, пры гэтым адмовіла ў хадайніцтве аб запатрабаванні і праглядзе відэа з прахадной заводу, якое магло засведчыць, што ён не рабіў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў.

Дзмітрый Паліенка збіраецца абскарджваць затрыманне і рашэнне суддзі пра яго арышт. Актывіст расцэньвае гэтыя незаконныя дзеянні праваахоўнікаў як прэвентыўны пераслед, звязаны з прызначанай на сёння акцыяй “Стоп падатак”, адміністратарам суполкі якой ён з'яўляецца ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” нагадвае, што гэта не першае прэвентыўнае затрыманне моладзевага актывіста. Такім жа чынам ён быў ізаляваны напярэдадні паседжання Савета кіраўнікоў МЗС краінаў СНД, якое праходзіла ў Мінску 24 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства