viasna on patreon

Сайт Праваабарончага цэнтру "Вясна" – “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці-2013»

2013 2013-12-24T10:39:55+0300 2013-12-24T11:06:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/asambleia-nda-2013-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Пракопчык і Сяргей Сыс

Ірына Пракопчык і Сяргей Сыс

Урачыстае ўганараванне прэміямі Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацый «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці-2013» адбылося 23 снежня ў сталічнай «Арт-Сядзібе».

Прэміяй пяты год запар ўганароўваюцца арганізацыі, грамадскія падзеі і асобы, якія былі  значнымі для развіцця беларускага трэцяга сектара Ў 2013 годзе.

Як паведаміла Выканаўчае бюро Асамблеі НДА, сёлета паступіла рэкордная колькасць кандыдатаў па кожнай з дзевяці намінацый -160 заявак.Актыўна дасылалі свае прапановы сябры Асамблеі з рэгіёнаў. Шорт-ліст для галасавання – у кожнай намінацыі ня больш за 7 кандыдатаў - сфарміраваны Праўленнем Асамблеі НДА.

Лепшым сайтам НДА прызнаны інтэрнэт-рэсурс Праваабарончага цэнтра "Вясна" (spring96.org). Праваабаронца Ірына Пракопчык, атрымліваючы ўзнагароду адзначыла, што для "Вясны" ўзнагарода стала нечаканасцю, паколькі ў той жа намінацыі былі прадстаўлены "сайты больш шырокай тэматыкі". "Галоўнае, каб нас чытала як мага больш простых людзей, а тэма правоў чалавека шырэй гучала ў грамадстве", - падкрэсліла яна.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае ўзнагароду Асамблеі НДА “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці-2013» як знак сяброўскай падтрымкі ўнесенага ўладамі ў “чорныя спісы” сайта spring96.org.

У намінацыі «Кампанія году» прэмію атрымала кампанія «Зробім лепш! 2013».

У намінацыі «Новая ініцыятыва» перамаглі курсы «Мова ці кава», аўтар праекту — Кацярына Кібальчыч.

У намінацыі «Месца году» пераможцам стала пляцоўка «ЦЭХ».

У намінацыі «Крэатыў году» былі вызначаныя два пераможцы: «PRацоўня сацыяльнай рэклямы» і «Усталяванне прыватнага помніка паўстанцам Каліноўскага».

У намінацыі «СМІ году» прэмію атрымала інтэрнэт-тэлебачанне TUT.BY. Статуэтку і дыплом атрымала рэдактар TUT.BY-TV Алёна Андрэева.

І нарэшце, у намінацыі «Грамадскі лідэр году» прэмію атрымаў Сяргей Міхалок (гурт «Ляпіс Трубяцкі»). Статуэтку за яго атрымлівае прэс-сакратар гурта Дзмітрый Безкаравайны.

“Гэты год быў дастаткова багаты для грамадзянскай сектара. Людзі ўкладваюць у развіццё трэцяга сектара сваё здароўе, энергію, сілу, частка жыцця", - адзначыў старшыня рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч.

Уручэнне ўзнагарод “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці-2013»
Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч
«Грамадскі лідэр году» - Сяргей Міхалок. Узнагароду атрымлівае прэс-сакратар Дзмітрый Безкаравайны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства