viasna on patreon

У Бярозе быў затрыманы адзін з арганізатараў акцыі “Стоп-падатак”

2013 2013-12-21T13:51:38+0300 2013-12-21T13:51:38+0300 be

У Бярозе ля крамы Еўраапт ў 17.00 гадзін быў затрыманы супрацоўнікамі Бярозаўскага РАУС кіраўнік раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў разам з братам Яўгенам пад час раздачы ўлётак з заклікам падтрымаць акцыю “Стоп-падатак”.

Кажа Аляксандр Кабанаў:

- Мы распаўсюджвалі ўлёткі на стаянцы. Запрашалі людзей паўдзельнічаць у акцыі. Але як патлумачылі мне супрацоўнікі міліцыі, мяне ўжо тут чакалі на стаянцы каля крамы і каля кінатэатра. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным сядзелі ў машынах і чакалі майго з’яўлення.

На Аляксандра Кабанава і яго брата было складзены пратаколы і канфіскаваны ўлёткі. Праз паўтары гадзіны яны былі адпушчаны.

Па словах праваабаронцы Сяржука Русецкага, людзі маюць канстытуцыйнае права на выказванне сваіх думак, ле ўладам даўно напляваць на Канстытуцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства