viasna on patreon

Вярхоўны суд вырашыць, якім чынам інфармаваць журналістаў пра вынясенне і выкананне смяротных прысудаў

2013 2013-12-20T15:00:54+0300 2013-12-20T15:05:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valer-kalinkovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валер Калінковіч

Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валер Калінковіч

Адказваючы на пытанне, ці зменіцца ў бліжэйшы час парадак інфармавання журналістаў аб вынясенні і прывядзенні смяротных прысудаў у выкананне, Валер Калінковіч адзначыў, што гэта пытанне будзе разглядацца на пленуме Вярхоўнага суда.
 
Сёння журналістам практычна немагчыма атрымаць інфармацыю пра такога роду прысуды. Дэпартамент выканання пакаранняў МУС за лічбамі адпраўляе ў Міністэрства юстыцыі, а Мінюст - у Вярхоўны суд, піша TUT.BY.
 
"Тут можна падумаць сапраўды над падыходамі да распаўсюджвання ініцыятыўнай інфармацыі аб дзейнасці судоў. Гэта акурат будзе адным з прадметаў разгляду пленума Вярхоўнага суда, - сказаў Калінковіч, дадаўшы, што ў цэлым сёння "носьбітам гэтай інфармацыі з'яўляецца ўсё ж орган, які адказвае за выкананне пакаранняў", то бок Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, што літаральна на днях стала вядома пра яшчэ адзін вынесены сёлета смяротны прысуд - 53-гадоваму Эдуарду Лыкаву, які з 2011 года знаходзіцца ў пад следствам. Мінскі абласны суд вынес прысуд амаль месяц таму - 26 лістапада 2013 года. Аднак следчыя і судовыя органы сталі даваць інфармацыю прэсе толькі пасля таго, як праваабаронцы паведамілі некаторыя факты па гэтай справе.
 
Пастанова пленума Вярхоўнага суда, які праходзіць сёння, будзе апублікавана на працягу чатырох-пяці бліжэйшых дзён. "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" адсочваюць інфармацыю па гэтай тэме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства