viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў асуджае абмежаванне доступу да сайта Праваабарончага цэнтра "Вясна"

2013 2013-12-20T14:15:39+0300 2013-12-23T11:34:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Тэрміновы зварот

20 снежня 2013 г.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага тэрміновага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя была праінфармавана аб няспынным пераследзе беларускага Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Паводле атрыманай інфармацыі, 16 снежня 2013 года намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” сп. Валянцін Стэфановіч атрымаў паведамленне з Генеральнай пракуратуры Беларусі аб тым, што сайт www.spring96.org быў уключаны ў спіс рэсурсаў з абмежаваным доступам па рашэнні таго ж органа ў жніўні 2011 года на той падставе, што дзеянні ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Рашэнне заснавана на артыкуле 193.1 Крымінальнага кодэкса, які забараняе арганізацыю або ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных арганізацый.

Паводле атрыманай інфармацыі, сярод іншых сайтаў, уключаных у гэты спіс, рэсурсы, якія займаюцца распаўсюдам парнаграфіі, садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці ці парушэннем аўтарскіх правоў, а таксама пяць апазіцыйных або крытычна настроеных сайтаў. Доступ да гэтых сайтаў заблакаваны ў дзяржаўных, адукацыйных установах і ўстановах культуры.

Да 16 снежня 2013 года ўлады адмаўляліся паведамляцьПЦ “Вясна”інфармацыю аб органе, адказным за прыняцце рашэння, або прычыны, якія ляглі ў аснову рашэння аб абмежаванні доступу грамадскасці да яго сайта. ПЦ “Вясна” звяртаўся ў Аператыўна-аналітычны цэнтр (агенцтва пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па наглядзе ў сферы тэлекамунікацый і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Усе гэтыя органыабо адмаўляліся даваць якую-небудзь інфармацыю, перанакіроўваючы запыты “Вясны”, або раілі звяртаццаў іншыя установы, адказныя за абмежаванне доступу да сайтаў. Толькі пасля таго, як ПЦ “Вясна”звярнуўся ва ўстановы, упаўнаважаныя прымаць такія рашэнні, ён атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры, у якім паведамлялася, што рашэнне прымалася гэтым органам, а таксама называліся яго прычыны.

Абсерваторыя нагадвае, што ў жніўні 2007 года Камітэт ААН па правах чалавека заявіў, што рашэнне Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі ПЦ “Вясна”у лістападзе 2003 года з'яўляецца парушэннем права на свабоду асацыяцый і заклікаў улады Беларусі перарэгістраваць ПЦ “Вясна” і прадаставіць яму кампенсацыю ў адпаведнасці са сваімі абавязальніцтвамі ў рамках Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Урад Беларусі да гэтага часу не выканаў гэтыя рэкамендацыі. Акрамя таго, ён некалькі разоў адмаўляў ПЦ “Вясна”, які многім іншым арганізацыям,у рэгістрацыі.

Абсерваторыя таксама адзначае, што артыкул 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадугледжвае падставы для абмежавання дзейнасці аб'яднанняў, калі яна накіраваная на змяненне канстытуцыйнага ладу або прапаганды вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай нянавісці. Дзейнасць “Вясны”,бясспрэчна,не падпадае ні пад адну з гэтых катэгорый.

Абсерваторыя выказвае заклапочанасць у сувязі з рашэннем урада Беларусі аб выкарыстанні цэнзуры ў дачыненні да сайта ПЦ “Вясна” і лічыць яго спосабам спыненняяго дзейнасці у галіне правоў чалавека. Акрамя таго, згадка пра артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса ў адказез Генеральнай пракуратуры на запытз’яўляецца формай запалохвання ў дачыненні да “Вясны”, якая працягвае законную і мірную дзейнасць, нягледзячы на пастаянны ціск. Абсерваторыя неаднаразова кваліфікавала артыкул 193.1, якікрыміналізуе дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, як палажэнне, якое парушае не толькі Канстытуцыю, але і міжнароднаезаканадаўства ў галіне правоў чалавека. У кастрычніку 2011 года Венецыянская камісія Рады Еўропы прыйшла да высновы, што артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксаБеларусі парушае палажэнні міжнароднага права. Паводле Венецыянскай камісіі, свабода асацыяцыяў і свабода выказвання маюць жыццёва важнае значэнне ў любой дэмакратычнай краіне, і любыя абмежаванні на іх павінны быць абгрунтаваныя.

Прапанаваныя захады:

Калі ласка, напішыце беларускім уладам, заклікаючы іх:

і. Пакласці канец усялякай цэнзуры – у тым ліку друкаванай, аўдыё, тэлевізійнай і анлайн –матэрыялаў ПЦ “Вясна”, гэтак жа як і ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі;

іі. Зняць усе абмежаванні з сайта ПЦ “Вясна”неадкладна і безумоўна, паколькі гэтае абмежаванне з'яўляецца адвольным, накіраваным толькі спыненне дзейнасці ПЦ “Вясна”у галіне правоў чалавека шляхам памяншэння яго прысутнасці у Інтэрнэце і дыскрэдытацыі яго існавання і працы, далучаючы яго да распаўсюднікаў парнаграфіі і экстрэмістаў;

ііі. Адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

iv. Пакласці канец любым формам пераследу – у тым ліку на судовым узроўні – супраць усіх праваабаронцаў у Беларусі і забяспечыць ім пры любых абставінах магчымасць выконваць сваю працу без неапраўданых перашкод;

v. У больш агульным плане, прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 9 снежня 1998 г., у прыватнасці:

- артыкула 1, які абвяшчае, што кожны мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях,

- артыкула 6 (b) і (c), які абвяшчае, што кожны мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, як гэта прадугледжана дамовамі ў галіне правоў чалавека і іншымі прыдатнымі міжнароднымі дамовамі, свабодна публікаваць, перадаваць або распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і асноўных свабодах і [...] вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна захавання, як у заканадаўстве, так і на практыцы, усіх правоў чалавека і асноўных свабодаў і, выкарыстоўваючы гэтыя і іншыя адпаведныя сродкі, прыцягваць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў,

- і артыкула 12.2, які прадугледжвае, што дзяржава прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, кожнай асобы, індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагроз, помсты, дыскрымінацыі (дэ факта або дэ юрэ), ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з яго ці яе законным ажыццяўленнем правоў, згаданых у гэтай Дэкларацыі;

vi. Выконваць Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і Першы Пратакол да яго, абодва з якіх былі ратыфікаваны Беларуссю, асабліва артыкул 22: “Кожны мае права на свабоду асацыяцый з іншымі, уключаючы права ствараць і ўступаць у прафсаюзы для абароны сваіх інтарэсаў”.

vii. Забяспечыць пры любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства