viasna on patreon

Маці памерлага ў светлагорскім ІЧУ затрыманага звернецца ў суд

2013 2013-12-20T11:44:05+0300 2013-12-20T11:46:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошняй кропляй стала адпіска раённага пракурора Уладзіміра Тарасенкі, якая паказала бессэнсоўнасць далейшай перапіскі з органамі пракуратуры. Ён разгледзеў скаргу Валянціны Акуліч, нават не азнаёміўшыся ​​з матэрыяламі праверкі па факце смерці яе сына.

Паўтары гады жанчына дамагаецца крымінальнага пакарання для супрацоўнікаў Светлагорскага РАУС Бачко А.А. і Сцешанкова Р.В., па віне якіх, як яна настойвае, у ІЧУ ў траўні мінулага года памёр яе сын Аляксандр Акуліч.

Следчы камітэт неаднаразова адмаўляў Валянціне Акуліч ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці яе сына, і яна неаднаразова абскарджвала гэтыя адмовы.

У адказе на апошнюю скаргу аб нязгодзе з вынесенай Светлагорскім РАСК пастановай пракурор Светлагорскага раёна Уладзімір Тарасенка "традыцыйна" адказаў, што "рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы прынята законна, праверка праведзена ў поўным аб'ёме, падставаў для адмены прынятага рашэння няма".

Але пра які "поўны аб'ём" пракурорскай праверкі можа ісці гаворка, калі ў наступным абзацы паведамляецца: "25.11.2013 матэрыял праверкі па факце смерці Акуліча А.А. для вывучэння і праверкі законнасці прынятага рашэння накіраваны ў пракуратуру Гомельскай вобласці, дзе ў цяперашні час і знаходзіцца". Гэты адказ Уладзіміра Тарасенка датаваны 13.12.2013 , а скарга Валянціны Акуліч паступіла ў пракуратуру 12.12.2013. Атрымліваецца, што пракурор адпісаўся на скаргу без азнаямлення з матэрыяламі праверкі.

У выпадку нязгоды Уладзімір Тарасенка прапануе абскарджваць яго рашэнне ў пракуратуру Гомельскай вобласці. Але праваабаронцы з ПЦ "Вясна", якія дапамагаюць Валянціне Акуліч ў працэсе абскарджання, лічаць, што па заканчэнні вывучэння справы ў абласной пракуратуры яна павінна быць накіравана ў суд.

Чытайце па тэме:

Следчы абышоў патрабаванні пракурора ў справе аб смерці затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянтаў працягваецца

Маці памерлага ў Светлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў

Светлагорскі СК не жадае прызнаваць віну супрацоўнікаў міліцыі ў смерці Аляксандра Акуліча

Жыхарка Светлагорска патрабуе пакараць вінаватых у смерці сына супрацоўнікаў міліцыі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства