Журналістку не ўзялі на працу праз званок з КДБ?
Кіраўніцтва ж будучага парталу “Вся Беларусь” сцвярджае, што Алена Барэль проста не прайшла выпрабавальны тэрмін з-за сваіх палітычных поглядаў.
У прэс-службу ГА “БАЖ” звярнулася незалежная журналістка Алена Барэль, па яе словах, пакліканая працаваць на пасаду рэдактара раздзела навінаў будучага інтэрактыўнага парталу “Вся Беларусь”.
Па словах дзяўчыны, на трэці дзень выпрабавальнага тэрміну ён паведамілі, што Алена Барэль унесеная ў чорны спіс журналістаў, створаны КДБ, і не можа далей працаваць у праекце.
– Сказалі, што пазванілі з КДБ і параілі не браць мяне на працу, – гаворыць Алена.
У сваю чаргу рэдактар будучага парталу “Вся Беларусь” Кацярына Несцергаворыць, што ніякай рукі КДБ у адмове журналістцы не было і быць не магло.
– Мы вырашылі не браць Алена Барэль на працу, бо яна мае канкрэтна выражаныя палітычныя перакананні, якія могуць перашкаджаць аб’ектыўнай журналісцкай працы, – падкрэсліла Кацярына Несцер.
Адметна, што ніякіх працоўных дакументаў на выпрабавальны тэрмін з Аленай Барэль не заключалі, у сувязі з чым журналістка не бачыць перспектываў звяртацца ў суд.