viasna on patreon

Гродна: чарговае папярэджанне пракуратуры сябру БАЖ

2013 2013-12-17T22:40:42+0300 2013-12-17T22:40:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mialieshka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 снежня ў гарадзенскую пракуратуру быў выкліканы сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Мялешка. Гутарку з журналістам вёў намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Гарадзенскай вобласці Валеры Павядайка. Размова датычыла рэпартажу на сайце Беларускага Радыё Рацыя пад псеўданімам Ігар Мікалаеў, які быў прысвечаны Дню памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы і Якушоўцы, што прайшоў 27 кастрычніка бягучага года. У выніку размовы Андрэй Мялешка, хоць яго аўтарства матэрыялу нічым не ўстаноўлена, быў афіцыйна папярэджаны за працу без акрэдытацыі.

Гэта ўжо трэцяе папярэджанне пракуратуры ў снежні гарадзенскім журналістам за асвятленне грамадска-культурніцкай акцыі ў Свіслачы. Раней у пракуратуру аналагічныя выклікі мелі Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч. Характэрна, што прадстаўнікі гэтай установы выносяць папярэджанні, але ніякіх дакументаў на рукі не даюць. Незалежныя журналісты ўсё больш наўмысна ўладай выпіхваюцца за рамкі прававога поля, паколькі акрэдытацыю ім атрымаць няма ніякай магчымасці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства