viasna on patreon

Запрашэнне на прэс-канферэнцыю

2013 2013-12-19T16:47:00+0300 2013-12-19T13:35:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/za-svabodnyja-vybary-logo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць 20 снежня прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на прэс-канферэнцыю, прысвечаную пачатку кампаніі па маніторынгу выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 27-га склікання.

Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №557, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання прызначаны на 23 сакавіка 2014 года.

Назіранне за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў ў межах кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” будзе ажыцяўляцца назіральнікамі  РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончага цэнтру “Вясна” ўадпаведнасці з дзеючым нацыянальным заканадаўствам.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел: старшыня РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алег Гулак інамеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”  Валянцін Стэфановіч.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе:

г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8, офіс 26. Пачатак – у 11 гадзін.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: 8 (017) 280-23-11

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства