viasna on patreon

Ад Уладзя Яроменкі прыйшоў першы ліст

2013 2013-12-17T08:37:57+0300 2013-12-17T08:37:57+0300 be

Валянціна Яроменак атрымала першы ліст ад свайго мужа, палітвязьня Ўладзімера Яроменка.

“Ліст за 12 сьнежня, — кажа Валянціна. – Валодзя піша, што толькі а 3 ночы яго прывезьлі на “Валадарку” і да абеда ён знаходзіўся ў “адстойніку”, дзе, канешне, не было ніякае мажлівасьці паспаць. Калі Вову разам з іншымі асуджанымі перавялі ў камеру, ён адразу напісаў мне ліст”.

Чакаецца, што Ўладзімір Яроменак бліжэйшымі днямі будзе этапаваны ў адзін з арыштанцкіх дамоў Беларусі, якія знаходзяцца ў Глыбокім, Мазыры, Баранавічах, Жодзіна, Ваўкавыску, Магілёве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства