viasna on patreon

У Брэсце хлопец зладзіў перформанс перад аблвыканкамам. Затрымалі і адправілі ў вар'ятню

2013 2013-12-16T08:52:22+0300 2013-12-16T08:52:22+0300 be

Алесь Чаркашын апрануўся ў «прарока», абвязаў рукі ланцугамі і абліў іх чырвонай фарбай. Яна сімвалізавала кроў беларусаў. У часе перфомансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам.

У адваротным выпадку, казаў «прарок» перад ганкам аблвыканкама, краіне пагражаюць няшчасці.

Затрымалі хлопца супрацоўнікі міліцыі праз 10 хвілінаў пасля заканчэння перформансу ля ганка аблвыканкама. Яго даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага пікета, паведаміў лідар хрысціянскіх дэмакратаў рэгіёна Зміцер Шурхай.

Але ў выніку з міліцэйскага пастарунку Чаркашына забралі санітары. Цяпер ён знаходзіцца ў псіхіятрычным стацыянары. Са словаў дзяжурнага Ленінскага РУУС, там актывіст можа прабыць да трох дзён.

Шурхай кажа, што гэта беспадстаўнае рашэнне, што Чаркашын нармальны і адэкватны чалавек. І не было ніякіх падставаў яго затрымліваць.

Зміцер Шурхай таксама дадаў, што Чаркашын сапраўды з'яўляецца сябрам Хрысціянскай дэмакратыі, але гэты перфоманс ён рабіў выключна са сваёй ініцыятывы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства