Віцебскі суд спыніў справу пра паклёп, распачатую супраць Аляксандра Кірылава
Перш чым гэта здарылася, хлопца гвалтам звазілі ў "псіхушку", а супрацоўнік міліцыі з прымяненнем сілы "угаворваў не скардзіцца" на лекараў салігорскага спелеалячэбніцы.
Суддзя Чыгуначнага райсуду Віцебска Алена Цыганкова спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да Аляксандра Кірылава, не знайшоўшы складу правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.2 КААП Кодэксу Рэспублікі Беларусь. У паклёпе хлопца абвініваціў персанал Рэспубліканскага шпіталя спелеалячэння» г. Салігорска.
Аляксандр Кірылаў праходзіў там лячэнне ў верасні гэтага года. Ён паскардзіўся на парушэнні ўнутранай дысцыпліны – напісаў у "Кнізе заўваг і прапаноў", што медперсанал ў начны час гуляў у карты з хворымі "на жаданні". Пра гэта ж ён паскардзіўся і на "гарачую лінію" ў Міністэрства аховы здароўя.
Міністэрства аховы здароўя мусіла правесці праверку па скразе. І напярэдадні гэтага галоўны ўрач шпіталя сказаў Аляксандру Кірылава напісаць пра заўважаныя ім факты пісьмовую заяву, а тым часам выклікаў міліцыю.Міліцыянер спачатку толькі папракаў пацыента за скаргі, а потым гвалтам не пусціў у кабінет да галоўнага ўрача, нанёс Кірылаву цялесныя пашкоджанні. Потым яго на загад медыкаў адвезлі на псіхіятрычнае асведчанне, але адхіленняў не знайшлі.
За гэтыя дзеянні ніхто перад хлопцам не выбачыўся, хаця той усяго толькі патрабаваў паважнага стаўлення да сябе як да пацыента. Больш таго: знайшліся чацьвёра супрацоўніц бальніцы, якія заявілі, што Кірылаў узвёў на іх паклёп сваім запісам у "Кнізе заўваг і прапаноў". Між іншым, ніводнага прозвішча ў запісе згадана не было, і пазіцыя "пакрыўджаных" засталася суду незразумелай: паколькі не былі названы канкрэтныя асобы, гаворкі пра паклёп быць не можа, палічыла суддзя.
Яна спыніла справу. Але сябры Аляксандра Кірылава лічаць, што ў гэтай сітуацыі найбольш пацярпеў ён сам. У пачатку працэсу суддзя Алена Цыганкова зрабіла суд "закрытым" для журналістаў і праваабаронцаў. А калі казаць пра падзеі, якія папярэднічалі суду, дык Аляксандру Кірылаву самому можна падаваць зыск пра абарону сваіх парушаных правоў: толькі за тое, што ён выказаў заўвагі ў адмыслова прызначанай для гэтага "Кнізе заўваг і прапаноў" і на адмысловай "гарачай лініі", ён мусіў даваць тлумачэнні міліцыі, вынікам якіх сталі засведчаныя цялесныя пашкоджанні. А потым у наручніках ехаць у іншую медустанову ды праходзіць гвалтоўную працэдуру псіхіятрычнага асведчання.