viasna on patreon

Асацыяцыя "Правы чалавека ў Беларусі”: “Па-ранейшаму iмкнемся падтрымаць людзей i грамадзянскую супольнасць Беларусi”

2013 2013-12-13T11:39:07+0300 2013-12-13T11:46:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/menschenrechte-freigestellt.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Берлінская Асацыяцыя "Правы чалавека ў Беларусі" (MenschenrechteinBelaruse. V.) распаўсюдзіла штогадовы “Стратэгiчны дакумент да сiтуацыi ў  Беларусi i парады Еўрапейскаму Звязу i дзяржавам ЭЗ па прыняццю актыўных дзеянняў у адносiнах да Беларусi”.

Берлін, 12 снежня 2013.

Сiтуацыя: Беларусь у пазiцыi чакання. 

Кiруючыся па-ранейшаму патрыярхальнымi прынцыпамi, дыктатар Аляксандр Лукашэнка i ў гэтым годзе працягвае намаганнi замацаваць свае пазiцыi на мiжнароднай арэне, адначасова ён iмкнецца забяспечыць кантроль над краiнай i яе жыхарамi. Пра гэта сведчыць мiжнародная палiтыка Беларусi, якую можна ахарактэрызаваць трапным гiстарычным вызначэннем «палiтыкi лавiравання».

Сiтуацыя ва Ўсходняй Еўропе вызначаецца на дадзены момант унутрыпалiтычнымi турбуленцыямi ў Маскве, iнтэнсiўнымi, вымагаючымi прыняцця рашэння дэбатамi пра ратыфiкацыю Пагаднення пра асацыяцыю Еўрапейскага Звязу з Украiнай, а таксама зацiшшам у адносiнах Еўрапейскага Звязу з Беларуссю, у аснове якога ляжыць нявырашаная канфрантацыя. Канферэнцыя Ўсходняга Партнёрства ў Вiльнюсе ў лiстападзе зможа даць магчымасць для абмеркавання сiтуацыi, якая склалася, а таксама iмпульсы для далейшага развiцця.

Тым часам, эканамiчная залежнасць насельнiцтва Беларусi ад сiстэмы ўсё больш аслабляецца: на фоне вялiзных эканамiчных праблем у дзяржаўнам эканамiчнам сектары сотнi тысяч беларусаў зарабляюць на сваё iснаванне за мяжой альбо шляхам арганiзацыi т. зв. «сямейных прадпрыемстваў» унутры краiны. Каля паловы сямейнага даходу складае цвёрдая валюта. Узмацняецца ўнутраная дыстанцыя беларусаў да iснуючага рэжыму, а вера ў дзеяздольную будучыню краiны пры дадзеных умовах змяншаецца. Нягледзячы на гэта, было б няправiльным зрабiць з дадзенай сiтуацыi выснову пра нарастаючыя тэндэнцыi ў пратэстным руху ў Беларусi. Моцны аппарат прыцяснення i кантролю на чале з КДБ моцна гэтаму процiдзейнiчае. Апазiцыйныя палiтычныя партыi i недзяржаўныя арганiзацыi, якiмi бы слабымi i малаўплывовымi яны нi былi, прыкладам сваёй дзейнасцi пацвяржаюць усё ж наяўнасць i ў Беларусi эўрапейскай свядомасцi i прызнання беларусамi агульнаеўрапейскiх каштоўнасцей, такiх як чалавечая годнасць i яго значэнне для развiцця адкрытага грамадства ў Беларусi са свабоднымi i справядлiвымi выбарамi, прадпрымальнiцкай iнiцыятывай i эканамiчнай адказнасцю, тэхнiчным абнаўленнем, а таксама неабходнасцю незалежных судоў. Еўрапейская грамадскасць, якая тлумачыць недастатковы рэзананс палiтычнай апазiцыi ў беларускам грамадстве дэфiцытамi самой апазiцыi, праяўляе тым самым сваю слабасць i абмежаванасць. Такi аргумент – не што iншае, як прыкрыццё яе апартунiстычнай гатоўнасцi супрацоўнiчаць з аўтарытарным рэжымам, якi з’яўляецца адзiным манапалiстам улады ў краiне.

Неабходнымi ўмовамi для дзеяздольнасцi краiны ў будучынi з‘яўляюцца асабовы вопыт палiтычнай свабоды, прафесiйнага раскрыцця i ўдзелу ў эканамiчнам i сацыяльнам развiццi краiны – каштоўнасцi, выпрацаваныя дзесяцiгоддзямi ў калектыўнай свядомасцi. Грамадскае развiццё любой еўрапейскай дзяржавы абапiраецца ў першую чаргу на асабiсты ўдзел людзей у эканамiчнам працэсе i iх гатоўнасць несцi за яго адказнасць, на палiтычную культуру, а таксама на адукацыйныя ўстановы. Беларусь жа, па-ранейшаму, знаходзiцца ў стане стагнацыi. Такiм чынам выглядае сiтуацыя ў Беларусi на сённяшнi дзень i два апошнiх дзесяцiгоддзі. На дадзены момант не бярэцца пад сумненне той факт, што прычынай краху сацыялiстычнай планавай дзяржаўнай эканомiкi з‘явiлася яе неканкурэнтназдольнасць i непрыманне iнавацый. Нават манаполiя ўлады ў руках дзяржавы, партыi i сакрэтных служб не змагла прадухiлiць развал.

Гэтыя, яшчэ зусiм нядаўнiя гiстарычныя падзеi, замацавалiся ў свядомасцi людзей. Зыходзячы з гэтага, мэтай нашых намаганняў павiнна стаць садзейнiчанне грамадзянскаму самавызначэнню беларусаў, iх свабодзе выбара, адукацыi i прафесiйнай квалiфiкацыi, а таксама развiццю грамадзянскай адказнасцi – у iнтарэсах краiны i яе грамадзян. Еўрапейскiя каштоўнасцi, прынятыя грамадзянамi фармальна, без змянення iх свядомасцi, могуць быць успрыняты iмi як насаджаныя звонку. У такой сiтуацыi немагчыма развiццё адкрытага свабоднага грамадства, здольнага на палiтычны дыялог, раскрыццё эканамiчнага патэнцыялу i сацыяльнай стабiльнасцi. Рэжым Лукашэнкі тармазiць развiццё патэнцыялу дэмакратычных палiтычных партый, прадпрымальнiкаў з сярэдняга класу i прафесiйнай адукацыi квалiфiкаваных спецыялiстаў для канкурэнтназдольнай эканомiкi на мiжнародным узроўнi.

Актуальны аналiз па «Сiтуацыi па правах чалавека ў Беларусi», праведзены асацыяцыяй «Правы Чалавека ў Беларусi», мае на мэце даць рэальнае ўяўленне пра ўнутранае становiшча ў краiне, у якой парушаюцца нават мiнiмальныя стандарты грамадзянскiх правоў, прынятыя ААН у 1948 г. i дапоўненыя праваабарончымi дакументамi ў Еўропе, якiя гарантуюць абарону грамадзян ад самавольства дзяржавы i грамадства. У Беларусi няма нi свабодных i справядлiвых выбараў, нi незалежнага правасуддзя, нi свабоды слова, сходаў i рэлiгiйнага самавызначэння. Беларусь належыць да тых нешматлiкiх дзяржаў, дзе смяротная кара не толькi з‘яўляецца афiцыйнай мерай пакарання, але i рэальна прыводзiцца ў выкананне ўсяго толькi пасля двухразовага судовага разбору. Па вынiках апытанняў незалежных iнстытутаў даследвання грамадскай думкi можна зрабiць вывад пра тое, што давер рэжыму ў здольнасць справiцца з грамадскiмi i эканамiчнымi праблемамi i забяспечыць стабiльную будучыню дзяржавы паслабляецца. Раўнавага падтрымлiваецца прарасейскiмi i прасавецкiмi настроямi. Многiя беларусы жадаюць добрых стасункаў з абоiмi цэнтрамi ўлады. Усё больш даверу з‘яўляецца дарыначнай эканомiкi. Наяўны эканамiчны патэнцыял краiны, у першую чаргу, у прамысловам сектаре, выкарыстоўваецца ў недастатковым аб‘ёме, паколькi для гэтага неабходна рэфармаванне эканомiкi ў бок рыначных адносiн. Атрыманне нафты з Расеi па льготнай цане робiць магчымым прыбытковы экспарт нафтапрадуктаў на рынак Еўрапейскага Звязу. Афiцыйныя планавыя ўстаноўкi па прамысловай вытворчасцi i неадэкватная ацэнка рынка збыту прыводзяць у вынiку да перапоўненасцi складоў таварамi.

У Беларусi па-ранейшаму назiраецца высокi ўзровень iнфляцыi. З афiцыйнай пазiцыi членства Беларусi ва Ўсходнiм Партнёрстве не прынесла ёй нiякiх палiтычных i эканамiчных выгад. Прынцыпы i практычны вопыт заходнееўрапейскай палiтыкi ў дачыненні да Беларусi ўключаны ў мэтавыя ўстаноўкi Ўсходняга Партнёрства i з‘яўляюцца канструктыўным, рэальна здзяйсняемым варыянтам дэмакратычнага развiцця краiны пры ўмове яе паварота да няго.

Прапановы i рэкамендацыi

1. Цэнтры трансфармацыi

Аб’яднанне «Правы чалавека ў Беларусi» актыўна падтрымлiвае развiццё «Цэнтраў трансфармацыi» ў краiнах Усходняга Партнёрства, у прыватнасцi, пры Еўрапейскiм Дзяржаўным Унiверсiтэце, якi знаходзiцца ў выгнаннi ў Лiтве. У цесным супрацоўнiцтве з iншымi навуковымi i акадэмiчнымi ўстановамi гэтыя цэнтры распрацоўваюць акадэмiчна-прафесiйныя дысцыплiны ў галiне палiталогii, эканомiкi  i арганiзацыi вытворчасцi з улiкам праблематыкi трансфармацыйных працэсаў. Гандаль i прамысловасць краiн Эўрапейскага Звязу i яго суседзяў знаходзiцца ў эканамiчнай канкурэнцыi. Пагэтаму неабходна стварэнне дуальнай, г.зн. у роўнай ступенi практычнай i акадэмiка-тэарэтычнай прафесiйнай адукацыi спецыялiстаў у прамысловай галiне, а таксама ў сферы абслугоўвання. У ЭГУ, таксама як i ў адукацыйных праграмах iншых краiн-удзельнiц Усходняга Партнёрства, назiраюцца дэфiцыты ў гэтай сувязi. Iх неабходна папаўняць. Ад палiтыка-эканамiчных фондаў патрабуецца арыентыроўка стратэгiй развiцця на Цэнтральную i Ўсходнюю Еўропу.

2. Магчымасцi адукацыi i павышэння квалiфiкацыi для беларусаў у краiнах ЭЗ

 Аб’яднанне «Правы чалавека ў Беларусi» выступае за пашырэнне адукацыйных магчымасцяў для выхадцаў з Беларусi ў дзяржавах Эўрапейскага Звязу, для тых людзей, якiя аднойчы самi змогуць працаваць у якасцi квалiфiкаваных спецыялiстаў у Беларусi. Аб’яднанне таксама падтрымлiвае развiццё грамадзянскай свядомасцi i грамадзянскай iнiцыятывы i здольнасць актыўна прымяняць iх у паўсядзённай практыцы i садзейнiчаць такiм чынам дабрабыту i разнастайнасцi грамадства, якiя з’яўляюцца гiстарычнымi каранямi гэтага рэгiёну, але якiя сталi ахвярай аўтарытарнага рэжыму. Канферэнцыi i дэбаты пра мадэрнiзацыю пры ўдзеле грамадзянскай супольнасцi ў краiнах Усходняга Партнёрства маглi бы паслужыць платформай, якая бы садзейнiчала папаўненню наяўных дэфiцытаў у сферы iнфармацыйных тэхналогiй, iнжынернай галiне, сферы эканомiкi i арганiзацыi вытворчасцi, правазнаўства, але таксама i сярод прыкладных спецыяльнасцяў, прадпрыемстваў сярэдняга звяна i сферы абслугоўвання. Практычны вопыт садзейнiчае развiццю даверу ў адчыненае грамадства, у якiм прадпрыемствы сярэдняга звяна i палiтычны плюралiзм маглi б i павiнны стаць стаўпамi дэмакратыi, як у большасцi краiн ЭЗ.

Вiзавая палiтыка, аблегчаная ў дачыненнi да асноўнай масы насельнiцтва Беларусi, павiнна быць яшчэ больш лiбералiзавана, для таго, каб было магчыма здзяйсняць праекты, якiя тут абмяркоўваюцца.

3. Адукацыйная кааперацыя школ краiн ЭЗ i Беларусi

Нягледзячы на ўсе антыплюралiстычныя меры, на дадзены момант беларускiя ўлады адкрытыя для супрацоўнiцтва ў сферы школьнай адукацыi. Так, напрыклад, нязменна павялiчваецца колькасць удзельнiкаў у праграме «Дыплом па нямецкай мове Канферэнцыi Мiнiстэрстваў Культуры», якая праводзiцца з нямецкага боку, а беларускi ўрад заявiў пра сваю зацiкаўленасць у далейшым iх павелiчэннi. У гэтых школьных праграмах выкладаецца ня толькi мова, але таксама абмяркоўваюцца культурныя аспекты i каштоўнасцi. Таму дзяржавам ЭЗ неабходна разгледзiць варыянт ня толькi захавання адукацыйнай кааперацыi памiж школамi, але i яе ўзмацнення, напрыклад, праз фiнансавую i кадравую падтрымку выкладання еўрапейскiх моў. Для гэтага патрэбна прыцягнуць для супрацоўнiцтва як з нямецкага боку, так i ад арганiзацый iншых краiн ЭЗ (напрыклад, Institut Franзais).

4. Палiтыка санкцый у дачыненнi да Беларусi

Палiтыка санкцый у дачыненнi да Беларусi ставiцца пад сумненне некаторымi крытыкамi, якiя аргументуюць сваё непрыманне гэтага тым, што такiм чынам немагчыма дасягнуць змянення пазiцыi рэжыма.  На iх думку, такая палiтыка мае хутчэй адваротны эфект i прыводзiць да яшчэ большага ўзмацнення жорсткасцi рэжыма.

Санкцыi дэманструюць, перш за ўсё, салiдарнасць з пераследуемымi рэжымам i рашучую адмову Еўрапейскага Звязу i краiн ЭЗ прызнаць легiтымнасць рэжыма да таго часу, пакуль непрыкрыта парушаюцца правы чалавека, як гэта адбываецца ў Беларусi з 1996 г. – у перыяд праўлення Лукашэнкi. Сваю гатоўнасць уступiць у канфлiкт Лукашэнка дэманструе не толькi ў датычыненнi да Еўрапейскага Звязу, але час ад часу таксама i да свайго блiжэйшага саюзнiка – Расейскай Федэрацыi. Прагрэсiўныя крокi на шляху да дэмакратычнай Беларусi без сумнення прывядуць да паляпшэння i паглыблення стасункаў i супрацоўнiцтва з краiнай. Паведамленнi СМI ясна даюць зразумець, што многiя рэчы замоўчваюцца i не абмяркоўваюцца адчынена. Такая сiтуацыя не з’яўляецца задавальняючай.

У парламенцкiх органах Эўрапейскага Звязу развiццё краiны раз-пораз з’яўляецца цэнтрам увагi, i так i павiнна застацца. Людзi ў Беларусi павiнны ведаць, што санкцыi распаўсюджваюцца на саманазванага прэзiдэнта i яго паслугачоў, а не на грамадзян краiны. Пайменны спiс прадстаўнiкоў рэжыма з абмежаваннем на ўезд у краiны ЭЗ з’яўляецца, такiм чынам, паслядоўнай вiзуалiзацыяй гэтай крытыкi, накiраванай супраць канкрэтных асоб. Яго трэба па-далейшаму весцi i дапаўняць. Меры пераследвання i жорсткiя карныя працэсы супраць кандыдатаў у прэзiдэнты на выбарах у снежнi 2010 г., а таксама прыведзены ў выкананне смяротны прысуд супраць маладых людзей, нiбыта павiнных ва ўзрыве ў метро, у чарговы раз дысквалiфiкуюць благанадзейнасць беларускага кiраўнiка дзяржавы ў вачах грамадскасцi Еўрапейскага Звязу.

5. Сродкi масавай iнфармацыi

Дзякуючы электронным медыя, якiя, аднак, знаходзяцца пад афiцыйным кантролем, грамадзяне Беларусi па-ранейшаму маюць доступ да крынiц iнфармацыi, якiя даюць уяўленне пра падзеi ў свеце, у першую чаргу, у Еўропе. Маецца патрэба ў праграмах з Еўропы на рускай i беларускай мовах, а паездкi журналiстаў у Нямеччыну i iншыя краiны Еўрапейскага Звязу павiнны быць рэгулярнай практыкай.

Высновы i перспектывы

Праз прапанаваныя ў дадзеным стратэгiчным дакуменце меры (Цэнтры Трансфармацыi, магчымасцi для адукацыi i далейшай квалiфiкацыi для беларусаў, кааперацыя ў сферы школьнай адукацыi, палiтыка санкцый i падтрымка СМI) мы па-ранейшаму iмкнемся падтрымаць людзей i грамадзянскую супольнасць Беларусi. Нягледзячы на адсутнасць на дадзены момант рэлевантнага палiтычнага поспеху, Беларусь са сваёй аўтарытарнай сiстэмай i зняволенымi грамадзянамi застаецца ў цэнтры нашай увагi. Еўрапейскаму Звязу нельга адмовiцца ад канструктыўнай i iнтэнсiўнай увагi да Беларусi. Нягледзячы на тое, што ад Еўрапейскага Звязу спатрэбiцца фiнансавая дапамога ў блiжайшы час, ён будзе таксама вымушаны даказаць сваю гiбкасць у дачыненнi да Беларусi на даўгатэрмiновую перспектыву. У аснове такой пазiцыi павiнна быць гатоўнасць да супрацоўнiцтва.

Доктар Ханс-Георг Вiк 

Штэфанi Шыфер 

Крыстоф Бекер 

Штэфан Малерыус 

***

Асацыяцыя "Правы чалавека в Беларусі"(MenschenrechteinBelaruse. V.) была заснаваная 9 ліпеня 2004 г у Берліне, Германія. Яе мэтай з'яўляецца падтрымка людзей і ініцыятыў, якія ўдзельнічаюць у ажыццяўленні правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратыі ў Беларусі. Каб дасягнуць гэтага, асацыяцыя робіць наступнае:

інфармаванне грамадскасці аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі;

лабіраванне ўрадамі, парламентамі і еўрапейскімі інстытутамі для сістэматычнай і пастаяннай падтрымцы незалежнай грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Савет асацыяцыі складаецца з трох чалавек: Старшыня праўлення, былы амбасадар АБСЕ у Беларусі 1998-2001, доктар Ханс-Георг Вік, намеснік старшыні: Штэфані Шыфер, кіраўнік «Еўрапейскага Абмену ", Крыстоф Бекер і Стэфан Малерыус.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства