viasna on patreon

Працягваецца ціск на Міколу Статкевіча

2013 2013-12-12T09:06:15+0300 2013-12-12T09:06:15+0300 be

З надыходам маразоў у камеры палітзняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча раптам сапсаваліся батарэі ацяплення. Цяпло адсутнічае ўжо больш за 4 дні як у камеры палітыка, так і ў дзвюх суседніх. Статкевіч адбывае пакаранне ў турме №4 у Магілёве. Пра камунальныя метады ўздзеяння на палітзняволенага даведалася жонка палітыка Марына Адамовіч:

- Нібыта гэта звязана з нейкай аварыяй. Але мне з маім невялікім досведам у сантэхніцы цяжка ўявіць аварыю, якая б распаўсюдзілася б толькі на тры камеры. Адзінае, што Мікола зазначыў: яму выдалі дадатковую коўдру. Але ж ёю можна скарыстацца толькі ўночы. А ўдзень вельмі пільна сочаць, нават спрабавалі накласці на яго спагнанні за няправільную форму вопраткі.

Акрамя таго, Марына Адамовіч даведалася з ліста Мікалая Статкевіча, што ў яго камеры пачалі рэгулярна праводзіцца вобшукі. І не толькі ўдзень, але і ўночы, чаго раней не было. "Чарговы раз такімі дробнымі пакасцямі спрабуюць выбіць яго з раўнавагі", - кажа Марына Адамовіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства