viasna on patreon

Палітвязень Ігар Аліневіч – першы лаўрэат прэміі імя Аляхновіча

2013 2013-12-11T09:14:06+0300 2013-12-11T11:03:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/premia-aliahnovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лаўрэаты і намінанты на прэмію Францішка Аляхновіча. Фота Радыё Свабода.

Лаўрэаты і намінанты на прэмію Францішка Аляхновіча. Фота Радыё Свабода.

У Міжнародны дзень правоў чалавека Беларускі Пэн-цэнтр і Радыё “Свабода” абвясцілі лаўрэатаў на прэмію імя імя Францішка Аляхновіча — за найлепшы твор, які быў напісаны ў зняволенні.

У склад журы літаратурнага конкурсу ўвайшлі перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар беларускай «Свабоды» Аляксандр Лукашук, паэт і былы палітвязень Уладзімір Някляеў, карэспандэнтка «Свабоды» Ганна Соусь, былы палітвязень и літаратуразнаўца Аляксандар Фядута.

Першым лаўрэатаў гэтай літаратурнай прэміі стаў палітвязень Ігар Аліневіч, за кнігу  “Еду в Магадан”, якая добра вядомая не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Яна перакладзеная на некалькі еўрапейскіх моваў. Узнагароду за палітвязня, якому яшчэ 5 гадоў знаходзіцца за кратамі, атрымала ягоная маці — Валянціна Аліневіч. «Трэба зрабіць усё дзеля таго, каб іншыя маці не атрымлівалі прэміі за кнігі, якія іх сыны пішуць у турмах», — сказала Валянціна Аліневіч. 

Сярод лаўрэатаў таксама Павел Севярынец з творам “Беларуская глыбіня”, Анатоль Лябедзька (кніга “108 дзён і начэй у засьценках КДБ: Дзёньнік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі”), Алесь Кіркевіч (“Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых” (рукапіс), Алесь Бяляцкі (кніга “Асвечаныя беларушчынай”) і Юрый Бандажэўскі (Турма і здароўе: Парады прафесара мэдыцыны”).

Астатнія намінанты –  Зміцер Дашкевіч,  Дзмітрый Карпіцкі, Сяржук Клачкоў, Аляксандр Францкевіч і Ірына Халіп атрымалі дыпломы ўшанавання.

Ігар Аліневіч  – узяты пад варту з 29 лістапада 2010 г., асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Заводскага раёна г.Менску па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства), ч.2 і ч.3 арт.218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры) да 8 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў калоніі №10 у Наваполацку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства