Іллю Дабратвора ў Дзень правоў чалавека выклікалі ў міліцыю
https://spring96.org/be/news/67733
2013
2013-12-10T08:09:58+0300
2013-12-10T08:09:58+0300
2013-12-10T10:22:42+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dabratvor.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да актывіста Руху салідарнасці «Разам» Іллі Дабратвора позна ўвечары 9 снежня начакана завіталі супрацоўнікі міліцыі. Аднак дома знаходзілася жонка з непаўнагадовымі дзецьмі. Ёй паведамілі, што тэрмінова неабходна скласці пратакол апытання Іллі і доўга распытвалі, чаму мужа дагэтуль няма дома.
Толькі праз гадзіну, калі з’явіўся Ілля Дабратвор, супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёна пакінулі сям’ю ў спакоі, загадаўшы яму з'явіцца 10 снежня прыйсці ў Цэнтральны РАУС.
Цікавасць да сваёй персоны актывіст звязвае з правядзеннем акцыі – пікетаваннем амбасады Украіны, калі актывісты руху салідарнасці «Разам» перадалі украінскім уладам пратэст у сувязі з разгонам Майдана і не выключае, што можа быць заведзеная адміністрацыйная справа.