viasna on patreon

Андрэй Цянюта – аштафаваны

2013 2013-12-09T10:07:34+0300 2013-12-09T10:07:34+0300 be

Сустаршыня маладога фронту і удзельнік кампаніі «Хопіць піць — Трэба жыць» Андрусь Цянюта атрымаў «падзяку» і «ўзнагароду» ад улад горада за распаўсюд антыалкагольнай інфармацыі. Велічыня «ўзнагароды» склала 25 базавых велічынь штрафу.
Справа актывіста разглядалася паседжаннем Адміністрацыйнай камісіі Савецкага раёна г. Гомеля.

Нагадаем: 21 лістапада бягучага года грамадкія актывісты Андрусь Цянюта і Станіслаў Булла былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за разлепку антыалкагольных дэматыватараў ў грамадскіх месцах горада. Пасля затрымання актывісты былі дастаўлены ў Савецкі РАУС, дзе на іх былі складзены пратаколы па артыкуле 21.14 КаАП РБ (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў).

- Гэта абуральна,- кажа Андрусь,- 25 базавых за тое, што мы робім іх працу. Бо, гэта ж улады павінны быць зацікаўлены ў рапаўсюдзе такой сацыяльнай рэклямы, ў тым,каб людзі меней пілі, каб грамадства было болей здаровым. Але пасля сённішняга іхняга рашэння, мне здаецца, што зацікаўлены яны якраз-такі ў адваротным.

Разгледжанне справы Станіслава Буллы адкладзена з-за адсутнасці ў яго пры сябе пашпарту. Але, як заўважыў сам Станіслаў, ён не спадзяецца на нейкае іншае стаўленне да сябе адміністрацыйнай камісіі. «Хутчэй за ўсё вынік паседжання будзе такі ж, як і ў Андруся», падкрэсліў актывіст.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства