viasna on patreon

Юбілейны семінар «Правы Чалавека «на пальцах» з міжнародным экспертам у Мінску

2013 2013-12-04T13:46:20+0300 2013-12-04T13:46:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/human_rights_first.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэлы год мы тлумачылі Правы Чалавека «на пальцах» і маем сапраўдлы ўнікальную прапанову для вас! Спецыяльна для юбілейнага семінара мы запрасілі міжнароднага эксперта! Падавайце заяўкі да 6 снежня, 18.00 уключна! Колькасць месцаў абмежаваная!

Пра што семінар?

Першая частка семінара — гэта два гадзіны інтэрактыўнага семінара пра гісторыю і ідэі, на якіх заснаваны Правы Чалавека, выкладзеныя максімальна даступнай мовай.

Другую частку правядзе міжнародны эксперт, які распавядзе пра міжнародную салідарнасць — як дапамагаць аднадумцам у іншых краінах.

Таксама мы пагаворым пра прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці і свабодзе, большасці і меншасці, і пра тое, што Правы Чалавека — гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвотныя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнанні і г.д.

Дзе і калі пройдзе?

Семінар пройдзе ў Мінску 7 снежня 2013 (субота) арыентыровачна з 10.00 да 15.00 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы — маладыя беларускія праваабаронцы і міжнародны эксперт.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 6 снежня 2013, 18.00 уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Чаму семінар юбілейны?

На пачатку снежня 2012 году каманда «Правы Чалавека «на пальцах» пачала працу па асвеце ў галіне Правоў Чалавека. За гэты час мы правялі больш 20 семінараў для больш чым 300 удзельнікаў.

Таксама нагадваем, што 10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека.

«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Нашы партнёры: Беларускі Хельсінкскі Камітэт, прафсаюзная група «Студэнцкая Рада», Праваабарончы цэнтр «Вясна», асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі», Міжнародны Моладзевы праваабарончы рух і Міжнародная школа Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства