Выбары ў мясцовыя cаветы плануецца правесці 23 сакавіка
https://spring96.org/be/news/67533
2013
2013-12-02T15:20:41+0300
2013-12-02T15:20:41+0300
2013-12-02T15:20:41+0300
be
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі плануецца правесці 23 сакавіка 2014 года.
Адпаведную дату ўхваліў Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.
Лідзія Ярмошына таксама праінфармавала, што адначасова з выбарамі дэпутатаў мясцовых Саветаў пройдуць паўторныя выбары па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36, бо ў час парламенцкіх выбараў у 2012 годзе дэпутат ад яе не быў выбраны.