viasna on patreon

Міліцэйская апэрацыя замест фільма пра Слуцкі збройны чын

2013 2013-11-25T08:39:30+0300 2013-11-25T08:39:30+0300 be

Вечарам 23 лістапада міліцыянты ўварваліся ў Дом культуры вёскі Казловічы,  дзе планаваўся паказ фільма пра Слуцкі збройны чын. Кіраўнік міліцыянтаў Дзьмітры Шклярэўскі патлумачыў, што ў арганізатаркі імпрэзы Зінаіды Цімошак «няма санкцыі на сустрэчу».

Міліцыянты «больш за дзве гадзіны вялі допыты, разьбіўшыся на „тройкі“ у 4-5 памяшканнях дома культуры. Адны з іх стаялі пры дзвярах залы, каб суправаджаць на допыты і не даць нікому зьбегчы», — паведаміла Зінаіда Цімошак Радыё Свабода.

Цімошак кажа, што супрацоўнікі МУС высьвятлялі ў прысутных — а сярод іх было шмат людзей сталага веку — ці ёсьць у гэтай сустрэчы палітычны аспэкт.

На імпрэзу Цімошак запрасіла менскага гісторыка Ніну Стужынскую.

Стужынская плянавала паказаць фільмі «40 дзён сялянскай рэспублілі». Стужынская спрычынілася да стварэньня гэтага фільма, які ўжо быў паказаны ў эфіры АНТ.

«Сорамна за невуцтва ўладаў», — пракамэнтавала Стужынская дзеяньні слуцкай міліцыі.

На Цімошак міліцыянты склалі пратакол паводле адміністрацыйнага артыкулу «парушэньне парадку арганізацыі правядзення сходаў». Яе папярэдзілі, што справа будзе перададзеная ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства