viasna on patreon

Чыноўніцу ў Віцебску папярэдзілі за парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах

2013 2013-11-22T15:09:34+0300 2013-11-22T15:09:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/taisija-bahlai.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таісія Баглай

Таісія Баглай

Намесьніца старшыні суду Першамайскага раёну Віцебску судзьдзя Вольга Ільюшонак вынесла асобнае вызначэньне датычна першай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Таісіі Баглай  у сувязі з парушэньнем ёю дзеючага закону аб масавых мерапрыемствах.

Прычынай, з-за якой суд пачаў разьбіральніцтва ў дачыненьні да высокапастаўленай чыноўніцы, стала скарга праваабаронцы Паўла Левінава.

Пры разглядзе гэтай грамадзянскай справы было выяўлена, што 15 ліпеня Павал Левінаў накіраваў у адміністрацыю Першамайскага раёну гораду Віцебска заяву, у якой паведаміў пра намер зладзіць 4 жніўня 2013 году масавае мерапрыемства – пікет.

У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або яго намесьнік абавязаны разгледзець заяву і не пазьней, як за пяць дзён да даты правядзеньня масавага мерапрыемства, у пісьмовай форме паведаміць яго арганізатару пра прынятае рашэньне. Аднак адказ на заяву праваабаронцы быў дадзены 31 ліпеня – г. зн. са спазьненьнем на адзін дзень, што супярэчыць патрабаваньням вышэйпрыведзенай нормы закону.

Цяпер у судзе Першамайскага раёну Віцебску чакаюць паведамленьня з адміністрацыі Першамайскага раёну аб прынятых мерах. І па сутнасьці гэтыя меры павінны быць карнымі ў адносінах да парушальніцы закону – першай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Таісіі Баглай.

"Віцебская вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства